Categories: Культура

Гурт Sciana перамог у фэсце Rock Noca

Рок-гурт з Берасця быў прызнаны лепшым у 12-м міжнародным музычным конкурсе Rock Noca ў Зялёнай Гуры (Польшча).

Музыкі атрымалі ўзганагароду ў 10 000 злотых – пэўна найвялікшы фінансавы прыз на польскіх рок-фестывалях, а таксама запрашэнне даць канцэрт у Берліне. Беларусы былі адзінымі з усіх удзельнікаў конкурсу, хто выконваў свае песні на нацыянальнай мове.

Скарыць адзін з буйных рок-фэстаў у Польшчы Rock Noca гурты з Беларусі спрабавалі і раней. У 2009 годзе ў конкурсе браў удзел метал-гурт з Берасця D_tails (занялі другое месца), у 2010 годзе менская ска-панк каманда J-J Bingz таксама была другой.

Сёлета ў Зялёную Гуру паехала самая вядомая беларускамоўная каманда Берасця Sciana і перамагла на фэсце, атрымаўшы ўзнагароду ў 10 000 злотых (гэта каля 3 600 даляраў).

Беларусы на меркаванне гледачоў і журы набралі 47 з 50 магчымых пунктаў. Музыкі былі проста ў захапленні ад канцэрту:

– Самі ўявіце – сцэна на цэнтральнай вуліцы гораду, ніводнай машыны, гурты граюць рок і метал, безліч людзей, а на ўсіх толькі чацвёра супрацоўнікаў аховы. І нічога – аніякіх канфліктаў. Публіка прымала суперскі, а пры канцы нашага выступа ўсе скандавалі “Жыве Беларусь!”, – распавядае дырэктар гурта Sciana Зміцер Назараў.

Нам было вельмі прыемна, калі мэр горада дзякаваў за выступ, калі публіка нас актыўна падтрымлівала. Мы былі адзіныя ў конкурсе, хто спяваў на сваёй мове. Пасля задавалі шмат пытанняў наконт шоўбіза ў Беларусі. Кожны адсыпаў кампліменты за прыгожую мову. Нам нават няёмка было казаць, што на сваёй мове беларусы не размаўляюць, а беларускамоўныя гурты знаходзяцца пад забаронай. Таму проста дзякавалі, замежнікі ўсё роўна не зразумеюць, як такое можа быць“, – кажа вакаліст каманды Павел Прохараў.

Гуртом Sciana зацікавіліся нямецкія рок-часопісы (у журы былі журналісты з Германіі, беларусаў запрасілі таксама даць канцэрт у Берліне.

Паводле: udf.by

dzedzich

View Comments

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago