Categories: Культура

Цудоўнае кіно прафесіянала

Учора, 22-га верасня, у Берасці адбылося адкрыццё рэтраспектыўных паказаў фільмаў самага знакамітага польскага рэжысёра Анджэя Вайды.

Паказ пачаўся не адразу з фільма. Са словамі звярнуліся афіцыйныя прадстаўнікі, у тым ліку Генеральны консул Рэспубліка Польшча. Размаўляла консул па-расейску, вельмі старалася. Што не ведала, як сказаць, нават запісала.  У словах яе адчувалася неверагодная шчырасць. Пазней стала ясна чаму: размова шла не пра абы каго, а пра самога Анджэя Вайду. Яна казала, што калі на вуліцы прыпыніць любога мінака і папрасіць назваць імя польскага рэжысёра,  то амаль без сумнення кожны ўспомніць у першую чаргу менавіта Вайду.

Адкрыццё

 

Генеральны консул (справа)

Адкрыццё рэтраспектыўных паказаў

Анджэй Вайда

Да гледачоў звярнуўся і сам творца. Канешне сам ён не прышоў, але змог переадаць свае пачуцці і лепшыя пажаданні з вялікага экрану. Вось урывак з яго прамовы:

“Дарагія сябры польскага кіно!
Я вельмі рады, што гэты паказ маіх фільмаў адбудзецца, і фільмы, якія Вы ўбачыце, з’яўляюцца гісторыяй ад “Дантона” – фільма з далёкага мінулага – і “Пана Тадэвуша” да “Чалавека з мармуру”, які часава намнога больш блізкі. Але гэта ўсё гісторыя. Навошта я столькі часу і намаганняў прысвяціў таму, каб рэалізаваць нешта, што адбылося ў мінулым?
Я думаю, што хтосьці добра сказаў, што грамадства без усведамлення гісторыі – гэта натоўп. Натоўп збіраеццца і разыходзіцца. Але мы, якія усведамляем уласную гісторыю і мінулае, якія нас ствараюць, да якіх мы звяртаемся. Мы маем гэтую сувязь, якая дазваляе нам разам глядзець гістарычныя фільмы. Быць разам і ствараць адну супольнасць.”

Адкрыў паказ рэтраспектыўных фільмаў “Пан Тадэвуш”. Здаецца, што зусім не выпадкова арганізатары выбралі гэты фільм. Ён, зняты паводле паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, як ніякі другі, з’яўляецца  вельмі блізкім не толькі палякам, але і Беларусам. У памяці паўстаюць урыўкі з гісторыі: ВКЛ, Рэч Паспалітая…

Зусім не цяжкі (не вельмі характэрны для Вайды), патрыятычны, з заблытанным сюжэтам, фільм зацягнуў сваёй рамантычнасцю, якая перапляталася з бойкамі і здрадамі.

Аўдыторыя

Яшчэ ўразіла тое, што фільм паказвалі на мове арыгінала. У Еўропе даўно ўжо ёсць такі вопыт, а ў нас у асноўным фільмы глядзяць з перакладам. Кажуць, што нязручна глядзець субтытры. Усё зручна! Вось і на паказе было прыемна пачуць голас Міхася Жэброўскага ( Тадэуша), а ні нейкага Васі Пупкіна.

Тадэуш

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago