Categories: Грамадства

“Перемен” В.Цоя на беларускай мове

Знакамітая песня Віктара Цоя “Перемен” у пераводзе на беларускую мову з’явілася на абшарах інтэрнэту некалькі дзён таму.

Перавод зрабіў і вывесіў у сваім ЖЖ Анатоль Івашчанка. І вось зараз прыхільнікі з нецярпеннем чакаюць, калі беларускую версію песні пакладуць на музыку.

Перамен!

Заміж святла – выцвіласць шкла, замест агню – дым.

У сетцы календара выкрасліць дзень.

Чорнае сонца згарае датла, дзень дагарае з ім.

На расплаўлены горад падае цень.

Прыспеў:

Перамен! – прагнуць сэрцы здаўна.

Перамен! – просяць вочы святла.

Ў нашым рогаце, ў нашых слязах і ў пульсацыі вен…

Перамен! Чакай перамен.

Электрычнасць і ўночы працягвае дзень,

і з запалкамі зноў заняпад,

але ў кухні сіняй каронай гарыць газ.

Цыгарэты ў руцэ, чай на стале – дужа просты расклад.

І больш нічога не трэба – ўсё знаходзіцца ў нас.

Прыспеў.

Зоркім вокам ніхто не пахваліцца з нас і умелымі рухамі рук.

Нам няе трэба таго, каб адно аднаго паважаць.

Цыгарэты ў руцэ, чай на стале.

Кола замкнулася тут. І вось нам становіцца страшна нешта змяняць.

Прыспеў:

Перамен! – прагнуць сэрцы здаўна.

Перамен! – просяць вочы святла.

Ў нашым рогаце, ў нашых слязах і ў пульсацыі вен

Перамен! Чакай перамен. Пе-ра-мен! Прага да перамен.

tsoi

 

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

15 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

18 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

7 дней ago