Categories: Музыка

БУГаРОК FEST

15 кастрычніка 2011 года ў Берасці пройдзе мегаэнэргетычны канцэрт міжнацыянальных каЧОвых гуртоў пад назвай БУГаРОК FEST.

На сцэну ДК БЭМЗ, што знаходзіцца на вул. Маскоўская 202 (паміж кафэ Ва-Банк ды Керамінам), выйдзе гурт Kaizen (Масква), музыка якога спалучае сцэнічную распушчанасць з японскай філасофіяй вечнага самаўдасканалення ў жыцці, і цяжкі рыф з лёгкасцю мелодыкі і рэчытатывам ў музыцы.

Сярод гасцей БУГаРОК FESTа можна яшчэ адзначыць гурт Rolliks (Украіна). Гэты гурт здольны стварыць настрой і запаліць любую публіку, разварушыць яе знутры.

Працягнуць канцэрт Vinsent (Менск) – гурт, які спалучае вершы з якаснай музыкай, якія адлюстроўваюць жыццё чалавека ў вялікім горадзе і Sciana (Берасце) – гурт які прадставіць музыку ў стылі эксперыментальнай альтэрнатывы.

Уваход будзе каштаваць 15 000. Квіткі можна набыць ў Гасцінцы ў павільёне 13. Калі вы набудзеце 4 квітка – пяты будзе ў падарунак. Тым у каго Дзень народзінаў на тыдні правядзення мерапрыемства, ўваход будзе вольны.

Пачнецца БУГаРОК FEST, арганізатарам якога з’яўляецца прома-група “Зала чакання“, а 17 гадзіне.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне  +375297273097

P.S. Занадта не апранайцеся – будзе горача! Музыкі Вам абяцаюць!!!

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago