Categories: Музыка

Джаз-фолк канцэрт ў Берасці

Пасля двух гадоў сумеснай працы беларускага вакальнага трыа “Akana” і швейцарскага джаз бэнду “Albin Brun Alpin Ensemble” убачыў свет першы ў гісторыі беларускай музыкі інтэрнацыянальны этна-джазавы альбом KAZALPIN.

Прэзентацыя альбома KAZALPIN адбудзецца ў шэрагу гарадоў Швейцарыі (Luzerne, Baden, Boswil, Liestal, St. Gallen, Zuerich, Altdorf, Aarburg) і Беларусі (Менску, Рэчыцы, Гародне і ў Берасці).

Albin Brune Alpin Ensemble  – вядомыя музыкі Швейцарыі. Іх фатаграфіі захоўваюцца ў музеях, звесткі пра іх ёсць у энцыклапедыях сусветнага джаза, у многіх з іх ёсць свае аўтарскія праекты, школы і паслядоўнікі. Іх музыка дыхае традыцыямі Альпійскай культуры і класічнага мадэрну.

Akana – беларускі джаз-фолк-калектыў, які ўжо шмат гадоў беражліва збірае старажытныя напевы па беларускіх вёсках і прадстаўляе народныя песні, як у іх арыгінальным гучанні, так і ў абрамленні джазавай музыкі.

У Берасце завітаюць гэтыя гурты 7 снежня. Канцэрт пройдзе ў АГКЦ па вуліцы Камуністычнай 1. Пачнецца прэзентацыя альбома KAZALPIN а 19 гадзіне. Уваход будзе каштаваць 20.000-25.000 рублёў. На канцэрце можна будзе набыць унікальны дыск з Kazalpin, які быў запісаны на Нardstudios у Швейцарыі.

Пра падрабязнасці канцэрта можна даведацца па тэлефону +375297273097  альбо  тут.

Фота: experty.by

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

22 гадзіны ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

7 дней ago