Categories: Музыка

“SARAH WHERE IS MY TEA” едзе ў Скокі

SARAH WHERE IS MY TEA – адны з самых яскравых прадстаўнікоў сучаснай цяжкай музыкі Расеі. Гурт восенню 2009  запісаў  і выпусціў у свет свой дэбютны EP. Матэрыял дыска знайшоў пазітыўны водгук сярод прыхільнікаў металу.

У канцы лютага 2010. Каманда гучна прэзентавала ў Бранску сінгл «Kind And Beautiful» і адправілася  ў невялікі тур у яго падтрымку. Улетку 2010 года група села  за напісанне матэрыялу для першага поўнафарматнага альбома. Да канца года хлопцы завяршылі яго запіс.

З пачатку 2011 гурт ізноў пачаў радаваць сваіх прыхільнікаў: спачатку сінгл «This Is Not Twilight», запісаны сумесна з Андрэем Аверчэнкавым (My Autumn), затым кліп на гэтую песню. І, нарэшце, пласцінка, якая атрымала назву «Desolate», выйшла 20 сакавіка на лэйбле фона (Расея) і 5 красавіка на Stand And Deliver Records (ЗША).

У канцы сакавіка група адправілася ў свой першы маштабны тур (DESOLATE Tour pt. I), які захапіў 15 гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі. У межах гэтага тура гурт SARAH WHERE IS MY TEA прыедзе і ў Берасце. Але выступяць яны з канцэртам за горадам, а дакладней у вёске Скокі. Адбудзецца гэта 17 лістапада а 17:00 гадзіне.

Пад час канцэрту будзе арганізавана бясплатная дастаўка людзей у ДК Скокі аўтобусамі туды і назад. Месца і час выезду будуць вядомы крыху пазней тут.

Кошт квіткоў:
першыя 150 – 35 000 рублёў
150 – 200 – 40 000 рублёў
200 – 250 – 50 000 рублёў
Колькасць квіткоў абмежавана.

Акрамя SARAH WHERE IS MY TEA (RUSSIA – DEATHCORE) у ДК Скокі прадставяць сваю музычную праграму такія гурты як:

  • DOWN THE TYRANT (MOGILEV – METAL/HARDCORE)
  • ALT+F4 (BREST – DEATHCORE)
  • DIETEST (BREST – METALCORE)
  • AXIOM OF INFINITY (BREST – DEATHCORE)
  • DESERTED DREAMS (BREST – DEATHCORE)
  • PAINGANG (BREST – HARDCORE/RAP)

Фота: hard-life.ru

Гурт SARAH WHERE IS MY TEA

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

3 дні ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

3 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

3 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

4 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 тыдзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago