Categories: Моладзь

Абдымашкі на Савецкай (відэа, фота)

На выходныя перад кінатэатрам “Беларусь” на галоўнай вуліцы горада Брэста – Савецкай, прайшоў флэш-моб “Free hugs (:”
Удзельнікаў першапачаткова было не шмат. Можа надвор’е вінавата было (не дайшлі, здзьмула ветрам у процілеглы бок:)) ці проста пасаромеліся, бо мэтай было падыходзіць да зусім незнаёмых людзей і абдымаць іх.

Удзельнікі намалявалі плакаты з вясёлымі надпісамі “абдыму бясплатна” і “абдыму за 0 рублёў” і выйшлі на паляванне. Людзі рэагавалі па-рознаму: хто-то спалохана ўцякаў, хто-то сам далучаўся і пачынаў актыўна абдымаць мінакоў.

Настрой хутка зашкаліла наверх, як у мінакоў, так і ў актывістаў. Некаторым дзяўчынкам так спадабалася абдымацца, што прыйшлося проста адрываць ад людзей:)

У цэлым сабралося чалавек 12 удзельнікаў і некалькі фатографаў, якія зрэдку, кароткімі набегамі нападалі на  разумеючых , што тут адбываецца людзей. Аказіяй падоўжылася паў-гадзіны і ўдзельнікі накіраваліся на автэпаці распіваць гарбату з пячэнькамі:)

Гл. відэа:

Гл. фота:



Darya

View Comments

  • А пасля абдымашак лагічны працяг будзе? (у сэнсе таксама флэш моба))

  • ошибочка - не 12 участников, а больше! Это на чай осталось 12. На самом деле нас переодически было около 17

  • Вельмі пазітыўнае відэа! Аўтару - залік!

  • действительно крутое видео
    очень приятно смотреть.хорошо сделано

  • А чаму газва акцыi й музычная падложка да вiдэа не на беларускай мове? Цi мы ўжо брытанцамi сталi?!

  • а як жа закон - больш трох не збірацца? :)

  • Ягор музычная дарожка на мой взгляд у брата и сестры с детройта получается лучше чем у нащих, как говорят о вкусах не спорят но думаю музыка подходит)

    п.с. хоть сейчас решение было за мной так что можете не критиковать я не отступлюсь)

  • Жэня, крытыкуюць тых, хто што-небудзь з сябе ўяўляе, таму не спакушайцеся - я проста задаў пытанне =)
    І ваш адказ на рускай мове сказаў сам за сябе: вы не паважаеце Беларусь, родную мову і беларускую культуру. Таму і кажаце на мове захопнікаў, і ў відэа аб Брэсце дадаеце замежныя песні. Сорамна за такіх беларусаў.

    • Ягор, у нас у краіне дзве дзяржаўныя мовы. Калі аўтару зручней на расейскай, то гэта зусім не значыць, што ён не паважае Беларусь, нашу мову і культуру. Ды і ўстаўляць музыку, якая падабаецца аўтару, не забаронена.

      • Адкажыце, калi ласка, Каця, чаму ў Беларусi беларусам зручна размаўляць на чужой мове? У якой краiне свету такая дзiкасць яшчэ iснуе?

        • гэта пытанне не да мяне. Але асабістае меркаванне выкажу. Мне зручна размаўляць і на расейскай, і на беларускай, і на ўкраінскай мовах, а яшчэ ў маёй гаворке праскокваюць польскія, ангельскія словы. Усё залежыць ад сітуацыі і майго жадання выказацца на якой-небудзь мове.

        • Гэта, Ягор, рытарачнае пытаньне. Бо гэта беларусы... Народ без годнасьцi, на вялiкi жаль.

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago