Categories: Моладзь

Віктарына “Берасцей-шчына”

Моладзевая ініцыятыва “Аазіс”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” публікуе апошнюю віктарыну з серыі конкурсаў-віктарын на тэму “Берасцейшчына”.

Тыя, хто адкажць правільна на пытанне ўсіх трох віктарынаў і стануць пераможцамі конкурса і атрымаюць свае прызы (флэшкі на 4 Гб)! Адказы прымаюцца да 23 студзеня.
Ведайце Берасцейшчыну і атрымлівайце падарункі!

Нагадваем, что для ўдзелу ў трэцім этапе, трэба прайсці першы і другі (глядзі тут і тут)

1.  Па загаду якога славянскага князя была пабудавана Белая Вежа ў Камянцы:
а) Уладзімір Васількавіч
б) Яраслаў Мудры
в) Святаполк Акаянны
г) Усяслаў Брачыславіч

2.  У якім помніку сусветнай літаратуры ўзгадваецца Белавежская пушча, як улюбёнае месца палявання Вялікіх князёў Літоўскіх:
а) Летапісец вялікіх князёў літоўскіх
б) Слова пра паход Ігаравы
в) Песня аб Раландзе
г) Песня пра зубра

3.  Мястэчка дзе нарадзіўся, а за тым і быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай – Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
а) Воўчын
б) Скокі
в) Высокае
г) Моталь

4. Першы на Беларусі рэфармацыйны збор Мікалай  Радзівіл “Чорны” заклаў у сваім замку ў:
а) Ружанах
б) Пінску
в) Косава
г) Берасце

5. Польскі пісменнік, які паходзіць з Пружаншчыны і з’яўляецца рэкардсменам кнігі рэкордаў Гінэса, як аўтар 600 тамоў сваіх твораў:
а) Вітальд Гамбровіч
б) Юзаф Мацкевіч
в) Юзаф Крашэўскі
г) Браніслаў Залескі

6. Горад у якім у 1653 г. засядаў сойм Рэчы Паспалітай:
а) Пінск
б) Камянец
в) Берасце
г) Пружаны

7. Беларускі вайсковы дзеяч, які ў 1920г. распачаў “Палескую аперацыю”, з мэтай аднаўлення Беларускай Народнай Рэспублікі:
а) С. Булак-Балаховіч
б) А. Трыпус
в) К. Езавітаў
г) Р. Скірмунт

Свое адказы дасылайце на oasis.brest@gmail.com

Viktarina

dzedzich

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 гадзіна ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

3 гадзіны ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago