Берасцейская моладзевая ініцыятыва “Аазіс” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” працягваюць кампанію, што прысвечана папулярызацыі беларускай мовы.
Зараз актывісты распаўсюджваюць інфармацыйныя ўлёткі, пра якія мы ўжо пісалі раней. Ва ўлётках распавядаецца пра складанае становішча нашай мілагучнай роднай мовы на сучасным этапе.
Людзям, атрымаўшым улёткі, таксама прапануецца падпісацца за тое, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай у нашай краіне, бо гэта галоўная мэта кампаніі “Наша мова”.
Акрамя таго, ва ўлётцы ёсць тэкст на расейскай мове, які можна перакласці на беларускую (куды дасылаць пераклады пазначана ў самой улётцы) і атрымаць арыгінальны значак з лагатыпам кампаніі “Наша мова”.
У рамках гэтай кампаніі АРР “Дзедзіч” і “Аазіс” праводзілі і іяшчэ будуць правадзіць іншыя цікавыя акцыі і мерапрыемствы, як напрыклад акцыя “Спявай па-беларуску!”. Арганізатары рыхтуюцца да 21 лютага – Міжнароднага дню роднай мовы – каб правесці шэраг мерапрыемстваў, за якімі сачыце на нашым сайце і на вуліцах нашага гораду.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…