Categories: Музыка

“Свята Дуды” ў Берасці

У Берасці прайшло Свята Дуды – два цудоўных гурта, што граюць сярэднявечную музыку, падарылі берасцейцам цудоўны настрой і зарад энэргіі.

Дуда адзін з самых старажытных і магічных інструментаў. У эпоху Рэнесенса і Барока была настолькі распаўсюджана на нашых землях, што магла б нават стаць сімвалам беларускай музыкі ці нават самой Беларусі. Гук у дуды моцны  і меладычны. Гранне на такім інструменце патрабуе  ад  музыкі  надзвычайнага напружання і добрых лёгкіх.

Пачынаючы з 16.00 у зале АГКЦ працавала выстава прысвечаная дудзе і старажытнай музыке і танцам Беларусі. Лідэр сярэднявечнага тэартра “BUFFON DEGREASE THEATRE”, вядомы як Бекар, ладзіў майстар-клас па сярэднявечных танцах і гранню на дудзе і варгане.

Распачаў канцерт гурт TESTAMENTUM TERRAE, які парадваў гледачоў не толькі слаўнай музыкай, але і гісторыямі, што связаны з кожнай кампазіцыяй.

TESTAMENTUM TERRAE

TESTAMENTUM TERRAE

Працягнуў канцэрт гурт СТАРЫ ОЛЬСА, які выканаў некалькі новых мелодый і некалькі старых, добра вядомых і любімых. Падчас выступу, лідэр групы Зміцер Сасноўскі забаўляў гладачоў жартамі: (сярэднявечны жарт) лютніст жыве 80 гадоў, 60 з якіх настрайвае сваю лютню. Дудар жыве 100 гадоў і 100 гадоў настройвае сваю дуду і ўсё роўна грае на растроенай.

СТАРЫ ОЛЬСА

СТАРЫ ОЛЬСА

СТАРЫ ОЛЬСА

На прыканцы канцэрта некаторыя гледачы падтрымалі любімы гурт танцамі і скокамі па ўсёй зале ((=

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago