Categories: Моладзь

Адбылася гульня ў ААН

Пры падтрымцы АРР “Дзедзіч” албылася гульня ў мадэляванне паседжання ААН па пытаннях міграцыі з краін Паўночнай Афрыкі ў эўрапейскія краіны.

Мадэляванне ААНралевая гульня, падчас якой імітуецца дзейнасць аднаго ці некалькіх міжурадавых ворганаў ААН. (Міжурадавыя ворганы – тыя, у працы якіх удзельнічаюць прадстаўнікі ўрадаў, і адстойваюць інтарэсы сваей краіны (як Генеральная Асамблея ААН, Рада Бяспекі, Эканамічны і Сацыяльны Савет). У адрозненні ад іх – экспертныя ворганы – тыя, у склад якіх уваходзяць эксперты па дадзенаму пытаньню у асабістай якасці, яны не адстойваюць нічыя інтарэсы (як Камітэт па правах чалавека). Такія структуры цяжка мадэляваць – бо патрэбны спецыяльныя веды у пэўнай галіне. Падрабязней пра сістэму ААН можна знайсці – www.un.org).

Мадэратар Яўгенія

Мадэратар Яўгенія

Мы працавалі у спецыяльнай камісіі Эканамічнага і Сацыяльнага Савету ААН. Насамрэч такой камісіі няма, бо тэмы міграцыі разглядаюцца ці на Генеральнай Асамблеі ААН ці ў Міжнароднай Арганізацыі Міграцыі, ці на канферэнцыях вышэйшага узроўню, а аксама ў экспертных ворганах. Але ж каб адчуць праблему міграцыі і даследваць палітычны працэс вакол гэтага пытання, мы зробім выгляд быццам бы акая камісія есць.

Такім чынам, мы: спецыяльная камісія Эканамічнага і Сацыяльнага Савету ААН.
Тэма: Сітуацыя з міграцыяй з краін Паўночнай Афрыкі ў эўрапейскія краіны.

Кожны ўдзельнік выбраў сябе краіну з дадзеных  (Эгіпет, Лібія , Сірыя , Туніс , Італія, Гішпанія, Вялікая, Брытанія, Францыя) і падрыхтаваўся к прадстаўленню яе і праблему міграціі ў ей астатнім дэлегатам паседжання.

Краіны: Алжыр, Францыя, Лібія, Вялікабрытанія

Схема гульні

Прывітальныя прамовы амбасадароў (каля 15 звілін)
У гэтай прамове кожны амбасадар акрэсліўагульнае па сваю краіну, стаўленне яго краіны да пытання, казаў пра адкрытасць да супрацоўніцтва.

Лобінг ці неафіцыйныя дэбаты (1.5 гадзіны)
Галоўнай мэтай гэтай часткі з’яўляецца неафіцыйнае абмеркаванне праблемы і складанне праэкту/праэктаў рэзалюцыі.

Лобінг (Францыя, Лібія)

Лобінг (Нямеччына, Эгіпет)

Лобінг (Вялікабрытанія, Нямеччына)

Лобінг (Эгіпет)

Лобінг (Нямеччына)

Паўза на чаяванне і адпачынак (каля дваццаті хвілін)
Дэлегаты пілі чай з печывам і размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы.

Пленарнае паседжанне ці афіцыйныя дэбаты (1.5 гадзіны)
Гэта рэгляментаваныя дэбаты, падчас якіх разглядалісь праэкты рэзалюцый. Дэлегаты казалі прамовы за і супраць кожнага з праэкту, уносілі папраўкі і напрыканцы галасавалі.

Афіцыйныя дэбаты - Яўгенія, мадэратар

Афіцыйныя дэбаты - прадстаўленне рэзалюцыі

Рэдактаванне рэзалюцыі

Афіцыйныя дэбаты - галасаванне

У выніку была распрацавана і прынята рэзалюція, паседжанне было закрыта і ўсе задаволеныя пайшлі дахаты 🙂

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago