Categories: Еўраклуб

Семінар па дзяржаўным кіраванні

З 8 па 29 верасня ў Берліне і Варшаве адбудзецца трохдзённы міжнародны фестываль павышэння кваліфікацыі кіруючых маладых кадраў у галіне грамадскага сектара “Якасць дзяржаўнага кіравання”.

Аб’яднаць Еўропу – у гэтым заключаецца мэта Каледжа імя Карла Фрыдрыха Герделера «Якасць дзяржаўнага кіравання» Фонду імя Роберта Боша. Каледж з’яўляецца трохтыднёвы міжнародным семінарам павышэння кваліфікацыі кіруючых маладых кадраў у галіне грамадскага сектара (публічна-прававое ўпраўленне, прадпрыемствы грамадскага кіравання, некамерцыйныя арганізацыі і г.д.) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі, Турцыі і Украіны.

Арганізатары запрашаюць 20 нямецкамоўных маладых спецыялістаў прыняць удзел у семінары на тэму «Якасць дзяржаўнага кіравання», які будзе праходзіць з 8 па 29 верасня 2012 у Берліне і Варшаве. Удзельнікі будуць вывучаць палітычныя працэсы і ўкараненне «Good Governance» у Германіі і ў ЕЗ, атрымаюць эксклюзіўную магчымасць зірнуць у палітычнае жыццё і ўсталяваць кантакты з іншымі прадстаўнікамі прафесійнай супольнасці.

Каледж з’яўляецца адукацыйнай праграмай Фонду імя Роберта Боша і ажыццяўляецца пры супрацоўніцтве Нямецкага Таварыства Знешняй Палітыкі (DGAP). Гюнтэр Ферхойген, былы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі, будзе суправаджаць удзельнікаў як дырэктар каледжа. Дадатковую інфармацыю можна знайсці па адрасе www.goerdeler-kolleg.de.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 12 сакавіка 2012.

“Якасць дзяржаўнага кіравання”

Паводле Адукацыя.інфо

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago