Categories: Грамадства

У Берасці адбыўся семінар па правах людзей з інваліднасцю

Семінар ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю адбыўся 1 лютага ў Берасці  ў  рамках інфармацыйнага тура па Беларусі.Вёў семінар каардынатіар Офіса Сягрей Драздоўскі.

Галоўная праблема, якая была акрэслена на семiнары – гэта асаблівае стаўленне да людзей з інваліднасцю ў сучасным грамадстве. Справа ў тым, што такія людзі звычайна ўспрымаюцца  як аб’екты медыцынскай дапамогі, тады як на праблему лепей глядзець з пункту гледжання правоў чалавека і сацыяльнай аховы. Мэтай дапамогі людзям з інваліднасцю павінна быць не проста забеспячэнне іх сродкамі выжывання, а ўключэнне іх у жыццё грамадства, стварэнне роўных магчымасцяў для ўсіх.

Таму сёння для Беларусi асаблівае значэнне мае Канвенцыя ААН па правах інвалідаў (Беларусь – адзіная краiна ў Еўропе, што пакуль не прыняла яе). Яна дазволіць больш шырока глядзець на праблему і глыбей яе разумець. Прынцыпы, на якіх яна заснавана (адсутнасць дыскрымінацыі, разумнае прыстасаванне, агульнадаступнасць і салідарнасць), з’яўляюцца асновапалагаючымі для стварэння ўмоў для жыцця людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі ў сённяшнім Беларускім грамадстве. Акрамя таго, людзі і арганізацыі, якія распараджаюцца сродкамі на дапамогу людзям з інваліднасцю будуць мець больш справаздач і, як след, больш адказнасці.

Пад час семінара працавала бясплатная юрыдычная кансультацыя для людзей з інваліднасцю, а таксама шла гарачая дыскусія пра тое, што можна зрабіць і як дапамагчы людзям.

Стаўленне да людзей з інваліднасцю ў нашай краіне даказвае, наколькі беларусы не талерантныя. Мы прывыклі казаць пра гэтую нашую якасць, але на справе карціна складаецца больш чым сумная. Інвалідам прасцей сядзець дома – бо нават не ва ўсіх буйных крамах ёсць пандусы, не кажучы аб грамадскім транспарце, у якім проста немагчыма ездзіць. А якіх намаганняў каштаваў  пошук гасцініцы для самаго Сяргея Драздоўскага, які сам сядзіць у інваліднай калясцы. Атрымліваецца, людзі абмежаваныя не ў фізічных магчымасцях, яны абмежаваныя ў свабодзе…

Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі

Darya

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

2 дні ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago