Categories: Еўраклуб

Еўропа: Беларусь не вартая ЧС па хакеі

Еўрапейская народная партыя лічыць непрымальным правядзенне ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. У сувязі з гэтым, на думку членаў самай буйной партыі Еўрапарламента, правядзенне ЧС-2014 варта перанесці з Беларусі ў іншае месца.

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі ЕНП па Беларусі, прынятай Палітычнай асамблеяй партыі 9 лютага 2012 ў Бруселі, паведамляе навінавы партал telegraf.by.

«Спорт павінен несці радасць волі, плюралізму і адзінства і па гэтай прычыне абсалютна непрымальная, што лукашэнкаўская Беларусь будзе прымаць Чэмпіянат свету па хакеі-2014», – прыводзіць тэкст рэзалюцыі іншы інтэрнэт-рэсурс «Хартыя-97».

Дэпутатаў ад ЕПН абурае факт таго, што «апошнія 17 гадоў краінай кіруе жалезны кулак дыктатара Лукашэнкі, які пазбаўляе людзей асноўных правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона, фальсіфікуе вынікі выбараў і ўхіляе сваіх палітычных апанентаў», – пішуць незалежныя беларускія СМІ.

У нядаўна прынятай рэзалюцыі ЕПН выказваецца заклік, каб на наступным з’ездзе Міжнароднай федэрацыі хакея (IIFH), які адбудзецца ў маі ў Хельсінкі (Фінляндыя), «было прынята рашэнне аб пераносе Чэмпіянату свету 2014 у іншае месца да таго часу, пакуль Беларусь не здабудзе волю і годнасць ».

«У выпадку, калі такое рашэнне не будзе прынята, заклікаем усе федэрацыі хакея краін Еўразвяза і іншых дэмакратычных дзяржаў байкатаваць гэтыя гульні!», – цытуе вытрымкі з рэзалюцыі telegraf.by.
Раней прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Рэне Фазель заявіў, што кіраўніцтва IIFH прыняло рашэнне праводзіць ЧС-2014 года ў Беларусі, паколькі хакей знаходзіцца ў баку ад палітычных дыскусій.

Нагадаем, у сакавіку 2011 года сенатары ЗША Рычард Дурбін і Джо Ліберман вынеслі на абмеркаванне верхняй палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША праект рэзалюцыі па Беларусі, часткай якой стаў заклік заканадаўцаў да Міжнароднай федэрацыі хакея адмовіцца ад правядзення чэмпіянату свету 2014 года ў Беларусі, выказаўшы такім чынам стаўленне да недэмакратычнай палітыцы прэзідэнта Лукашэнкі.

Варта адзначыць, што ў траўні мінулага года прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк, заручыўшыся подпісамі сваіх калегаў і вядомых спартоўцаў, накіраваў ліст у IIFH з просьбай перагледзець рашэнне аб правядзенні турніру 2014 года ў Беларусі.

«Паводзіны беларускага рэжыму відавочным чынам пазбаўляе яго права праводзіць такую буйную спартыўнаю падзею, як чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. Гэты рэжым арыштаваў сотні мірных дэманстрантаў, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты, лідэраў апазіцыі, журналістаў, грамадзянскіх актывістаў і простых грамадзян Беларусі. Чэмпіянат па хакеі 2014 года не можа праводзіцца ў Беларусі ў такіх жудасных умовах», – прыводзіў вытрымку з ліста Бузэка раней «Голас Амерыкі».

Паводле Новая Эўропа

World championship 2014

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

9 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

12 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago