Categories: Еўраклуб

Стыпендыі ў Аўстрыі

Стыпендыі прадстаўляюцца на навучанне на базавых універсітэцкіх курсах (бакалаўрыят), ці для студэнтаў, якія ўжо скончылі ВНУ ў сваёй роднай краіне на навучанне па магістэрскай ступені.

Запрашаюцца выпускнікі школ, бакалаўры, магістры.

Дапамога аказваецца ў асноўным студэнтам, якія жадаюць навучацца ў галінах тэхналогіі, прыродазнаўчых навук, эканомікі.

Стыпендыі прысуджаюцца на навучанне ў Аўстрыі, стыпендыяты павінны атрымаць універсітэцкую ступень ў Аўстрыі. Стыпендыі не выдзяляюцца студэнтам, якія ўжо навучаюцца ў Аўстрыі.

Стыпендыя выдзяляецца тэрмінам да 4 год ці на мінімальную працягласць навучання, кожны раз на 1 год. Падаўжэнне атрымання стыпендыі залежыць ад дасягненняў студэнта.

Стыпендыя уключае: аплату за навучанне, пакрыцце выдаткаў на пражыванне і падручнікі да 12 000 еўра на акадэмічны год. Пры неабходнасці дадаткова выдзяляецца падарожны грант да 1 000 еўра на год.

Стыпендыятам акажуць падтрымку і дапамогу ў атрыманні візы, страхоўкі, моўных курсаў і пошуку жылля.

Кожны год выдзяляецца ад 10 да 14 стыпендый.

Патрабаванні да кандыдатаў:

Кандыдаты павінны быць грамадзянамі афрыканскіх, азіяцкіх краін, ці краін цэнтральнай і усходняй Еўропы, хто:

– мае права на паступленне ў Аўстрыйскі універсітэт, ці ўніверсітэт ў сваёй роднай краіне;
– цікавіцца магчымасцю навучання ў Аўстрыйскім універсітэце ці тэхнічным каледжы;
– не старэйшы за 23 гады (на час дэдлайну падачы заяўкі)

Усе дакументы на суісканне стыпендыі павінны быць атрыманы у офісе “Аўстрыйскай прыватнай фундацыі Мондзі” да 31 мая 2012.

Каб атрымаць стыпендыю неабходна даслаць у адрас фундацыі наступныя дакументы:

– форму заяўкі
– рэзюмэ
– матывацыйны ліст
– выпіску аб адзнаках
– апісанне мэты даследвання
– два рэкамендацыйных ліста ад выкладчыка ці працадаўцы
– усе дакументы павінны быць на англійскай ці нямецкай мовах.

Больш інфармацыі : тут

Mondi

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago