У Берасці спусцілі на ваду “Караблікі свабоды”

Берасцейскія валанцёры кампаніі “Без візы”, пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”, зладзілі акцыю “Караблікі свабоды”. Мерапрыемства прайшло на мясцовай набярэжнай імя Ф. Скарыны.

Паўдзельнічалі ў кампаніі прыкладна 20 чалавек, сярод якіх былі нават малыя дзеткі 🙂

“Дзедзіч” задаў некалькі пытанняў арганізатарам суботняга мерапрыемства.

-Якія мэты жадаюць ажыццявіць валанцёры кампаніі “Без віз”?

– У першую чаргу мы дамагаемся адмены візавага рэжыму з краінамі Еўрасаюза. А таксама адна з галоўных нашых мэт – гэта прыцягнуць увагу да праблемы існавання візавага пытання. Мы жадаем свабоду руху не толькі беларусаў, але і жыхароў Заходняй Еўропы якія жадаюць прыехаць у нашу краіну.

-Чаму менавіта “Караблікі свабоды”?

– На адукацыйным семінары ў Гродна адзін з валанцёраў прапанаваў такую акцыю і ўсім яна вельмі спадабалася, вось мы і вырашылі здзейсніць менавіта яе. Караблікі гэта сімвал свабоды, таму што ім візы не патрэбны і яны могуць плыць куды пажадаюць. На карабліках красаваліся маленькія сцяжкі розных краін і кожны мог выбраць тую краіну ў якую марыць паехаць. Берасцейцам пашанцавала і караблікі тэарэтычна могуць трапіць у Польшчу. Але практычна атрымалася што плынь была ў супрацьлеглы бок :). Але гэта як сімвал таго, што каб здзейсніць нашу мару і павандраваць без віз трэба плыць супраць плыні і прайсці шмат перашкод.

-Такая акцыя ладзіцца толькі ў Брэсце?

-Не. Падобныя акцыі прайшлі ў Менску і ў Гародні, таксама сёння.

– Як простыя жыхары горада рэагавалі на вашы дзеянні, былі нейкія перапоны?

-Усе рэагавалі з усмешкай і ніякіх праблем не было. Адзін пенсіянер нават пачаў здымаць нас на мабільны тэлефон.

-Дзякуй за такую цікавую акцыю, будзем чакаць ад Вас мерапрыемстваў яшчэ.

Таксма мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі ад акцыі ўдзельнікаў мерапрыемства.

-Акцыя прайшла вельмі файна. Мора станоўчых эмоцый! Вельмі добрая ідэя з караблікамі, пакуль рабілі іх з’явілася нейкае забытае адчуванне з дзяцінства, калі ў ручаі запускалі караблікі. Ну а сам запуск караблёў са сцяжкамі на ваду проста і ясна сімвалізаваў свабоду выбару ў нашым “плаванні”. Усё вельмі спадабалася, валанцёры кампаніі “Без візы” малайцы што сабралі нас ўсіх, пабольш бы такіх добрых і цёплых акцый.

Караблiк свабоды

Darya

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

2 дні ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

3 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

3 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

3 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 тыдзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago