Categories: Экалогія

Мода будучыні па бабчыных рэцэптах

Чаму Nike выпускае красоўкі з перапрацаваных пластыкавых бутэлек, а H&M шчыра інфармуе сваіх пакупнікоў пра змест шкодных хімічных рэчываў у сваіх матэрыялах?

Экалагічнасць сёння з’яўляецца модным трэндам. А пачалося ўсё з таго, што ў мінулым годзе “Грынпіс” выявіў сувязі некалькіх fashion-рытэйлераў з фабрыкамі, якія забруджваюць рэкі Кітая. Было праведзена даследаванне, якое пацвердзіла наяўнасць у прадукцыі гэтых кампаніяў наніфенол–этаксілатаў (таксічных рэчываў). У ганебны спіс трапіў гігант causal-індустрыі, другі па велічыні рытэйлер адзення H&M і буйнейшыя вытворцы спартовай вопраткі – Nike, Adidas і Puma .

Выбухнуў скандал. “Грынпіс” распачаў дэтокс-капанію, заклікаючы фэшн-індустрыю адмовіцца ад тэхналогій, што забруджваюць навакольнае асяроддзе. H&M згадзіўся абнародаваць дадзеныя пра ўсе хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюць іх дастаўляльнікі пры вытворчасці матэрыялаў. Лідары рынка спартовай моды далучыліся да дэтокс-руху і абавязаліся выключыць небяспечныя рэчывы з усіх ланцугоў вытворчасці да канца 2020 года.

Акрамя “раззбраення” вытворчасці, свядомыя кампаніі актыўна практыкуюць выкарыстанне другасных матэрыялаў, каб паменшыць колькасць смецця на планеце і зэканоміць прыродныя рэсурсы.

Кампанія Nike пачала вырабляць форму клубаў “Спартак” і “Зеніт” з перапрацаваных пластыкавых бутэлек.Вытворчасць уключае збор бутэлек, ачыстку і пераплаўку. У 2010 годзе кампаніяй было выкарыстана больш за 13 мільёнаў бутэлек.

Шматлікія вытворцы адзення прытрымліваюцца этычных прынцыпаў на ўсіх ступенях вырабу прадукцыі. Матэрыялы пастаўляюцца спецыяльнымі эка-фермамі, дзе вырошчваюць расліны і жывёлін без выкарыстання хімічных угнаенняў, генетычных і гарманальных стымулятараў. Пры гэтым фермы не выкарыстоўваюць паліўную энэргію і іншыя тэхналогіі, што забруджваюць навакольнае асяроддзе, а таксама забяспечваюць годныя ўмовы працы людзей на прадпрыемстве.

Эка-вопратка з-­за асаблівасцей вытвочасці сёння даволі дарагая. Але з пераходам большасці брэндаў на зялёныя рэйкі канкурэнцыя ў гэтай сферы пабольшыцца, ды і тэхналогіі распрацуюцца. Таму людзям будучыні прырода будзе куды бліжэй да цела, чым нам.

Самы вялікі сучасны рытэйлер эка-моды Patagonia існуе ўжо 40 год і прадстаўлены ў шматлікіх краінах. Інфармацыю пра этычныя тэхналогіі вытворчасці і эка-брэнды вы можаце знайсці на сайце www.ecofashionworld.com

***

Нажаль, ні ў Беларусі, ні ў Расеі экалагічныя маркі не прадстаўленыя. Набыць рэчы можна толькі праз інтэрнэт­крамы сусветных вытворцаў. У Беларусь ладзіць бясплатную дастаўку фірма aquestionof.net(Кошты: футболка ~ 40 EUR сўітшот ~ 80 EUR. Аплата праз картку VISA, MasterCard, Maestro).

Раю маладым беларускім дызайнерам і мадэльерам не ігнараваць новыя тэндэнцыі. Чаму б Беларусі не заняць пакуль яшчэ вольную нішу ў зялёнай модзе і вырабляць вопратку з лёну, канопляў, кукурузы? Але рашэнні трэба прымаць вельмі хутка, бо ў 2020 годзе ў фэшн-індустрыі чакаецца эка-бум.

Альбіна ТРУС

 

dzedzich

View Comments

  • Гаворка ідзе пра Найк, а на фота радам кросы НьюБэлэнс...

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago