Categories: Еўраклуб

Еўрапейцаў мэтанакіравана вучаць крэатыўнасці і рызыкоўнасці

Крэатыўнасць, рызыкоўнасць, схільнасць да творчасці і інавацыйнасць — такія якасці ў першую чаргу спрабуюць развіць настаўнікі ў еўрапейскай моладзі.

Аднымі з лідэраў у распрацоўцы падобных адукацыйных праграм у Еўрапейскім Звязе сталі Літва і Румынія.

Навучанне прадпрымальніцтву прасоўваецца ў большасці еўрапейскіх краін, адзначае апошняя справаздача Еўрапейскай Камісіі. Паводле дакументу, палова еўрапейскіх краін праз адукацыйныя рэформы пашырае навучанне такім прадпрымальніцкім навыкам як ініцыятыўнасць, рызыкоўнасць, схільнасць да творчасці і крэатыўнасць.

«Калі Эўропа хоча заставацца канкурэнтаздольнай, яна павінна інвеставаць у людзей, у іх навыкі, у здольнасці да вынаходніцтва інавацый, — кажа камісарка па пытаннях адукацыі, культуры, шматмоўя і моладзі ЕЗ Андрула Васіліу. — Гэта значыць, што мы павінныя заахвочваць рэальныя змены ў мысленні еўрапейцаў у іх стаўленні да прадпрымальніцтва, і тое пачынаецца з выхавання духу прадпрымальніцтва з самай ранняй адукацыі».

Як адзначае прэс-служба Еўрапейскай Камісіі, 12 краін еўрапейскіх краін падтрымліваюць навучанне прадпрымальніцтву праз шчыльнае супрацоўніцтва адукацыі і бізнэсу. Да прыкладу, у Еўропе становіцца папулярным стварэнне невялікіх фірм, якімі кіруюць студэнты.

Адным з лідэраў развіцця прадпрымальніцкага духу ў школьнікаў і студэнтаў ёсць Літва. Там яшчэ з пачатковай школы настаўнікі імкнуцца развіць у дзяцей адпаведныя якасці. А ў сярэдняй школе існуе нават адмысловы курс прадпрымальніцтва. Такія ўрокі акрамя Літвы ў ЕЗ можна ў школе можна прайсці яшчэ і ў Румыніі.

Паводле generation.by

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago