Categories: Грамадства

Людзей прывучаюць працаваць бясплатна

У Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў ужо трэці дзень у красавіку будуць працаваць бясплатна. Ці хочуць гэтага людзі, ніхто не запытаўся, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Між тым палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пакуль ніхто не адмяняў. Артыкул 41 Канстытуцыі забараняе прымусовую працу, “акрамя працы або службы, якая вызначаецца прысудам суда або ў адпаведнасці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы” , а Артыкул 42 гарантуе асобам, якія працуюць па найму, “справядлівую долю ўзнагароджання ў эканамічных выніках працы ў адпаведнасці з яе колькасцю, якасцю і грамадскім значэннем, але не ніжэй за ўзровень, які забяспечвае ім і іх сем’ям свабоднае і годнае існаванне”.

14 красавіка ў Караснапольскім раёне быў праведзены раённы суботнік, на якім прадстаўнікі ўсіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна па заданні райвыканкама займаліся добраўпарадкаваннем   гарадскога пасёлку і сельскіх населеных пунктаў.

Пасля райвыканкам прыняў рашэнне правесці  16 красавіка ў Краснапольскім раёне Дзень бязвыплатнай працы:

У Дзень бязвыплатнай працы работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі працуюць на сваіх працоўных месцах, а сярэднядзённы заробак пры добраахвотнай іх згодзе пералічваецца бухгалтарамі на разліковы рахунак Краснапольскага райвыканкама”, – паведамляецца ў рашэнні раённых чыноўнікаў.

Сродкі, сабраныя такім чынам з працоўнага насельніцтва раёна, будуць таксама выкарыстаныя “для правядзення працы па добраўпарадкаванні г.п. Краснаполле”. Аднак пра “добраахвотную згоду” ніхто ў людзей не запытаўся.

У суботу 21 красавіка ўсе працаўнікі Краснапольскага раёна ў абавязковым парадку прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку. Заробленыя сродкі, зноў жа, будуць падзелены паміж рэспубліканскім і мясцовым бюджэтамі.

“Канешне, людзі абураюцца ў прыватных гутарках, – кажа адзін з жыхароў Краснапольскага раёна. – Аднак неяк выказаць свой пратэст галосна не адважваюцца, баяцца згубіць працу”.

Між тым заробкі працаўнікоў у Краснапольскім раёне знаходзяцца на вельмі нізкім узроўні, сярэдняя налічаная заработная плата за студзень-люты склала толькі 2063,3 тысячы рублёў ( 92,4% да адпаведнага перыяду мінулага года). Аднак мясцовыя ўлады больш хвалюе не пытанне павелічэння заробкаў, а тое, як ад гэтых заробкаў яшчэ адабраць грошай – на ліквідацыю ўласных недапрацовак.

Паводле Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago