Categories: Экалогія

Чарнобыль не адменіш

Сёння часта гучаць сцвярджэнні, што галоўная і ледзь не адзіная шкода, нанесеная Чарнобылем здароўю жыхароў Беларусі, складалася ва ўздзеянні радыёактыўнага ёду, які выклікае рак шчытападобнай залозы. А паколькі гэты элемент распадаецца хутка, гэтай праблемы на сённяшні дзень ужо як бы і няма.

“Чарнобыльскія аптымісты” таксама часта заяўляюць, што сувязі паміж якімі-небудзь іншымі хваробамі і ўздзеяннем Чарнобыля лекары так і не выявілі. Так што выходзіць, акрамя захварэлых ракам “шчытавідкі”, ад Чарнобыля пацярпела адносна невялікая група людзей, якая складаецца галоўным чынам з ліквідатараў.

Такія высновы былі зроблены 6 гадоў назад, на 20-годдзе Чарнобыля, – тлумачыць загадчык кафедрай радыяцыйнай гігіены і эпідэміялогіі Міжнароднага ўніверсітэта імя Сахарава прафесар Аляксей Акіянаў.

Яны грунтаваліся на дадзеных, адсунутых ад аварыі ўсяго на 15-20 гадоў. Шматлікіх саматычных эфектаў на той момант проста яшчэ не было. Напрыклад, шматлікія анкалагічныя захворванні маюць доўгі схаваны перыяд развіцця і могуць быць статыстычна выяўлены толькі праз 20-25 гадоў і пазней.

Найболей верагодны ў гэты перыяд рост захворвання ракам малочнай залозы ў жанчын і ракам прастаты ў мужчын, анкалагічнымі захворваннямі органаў мочапалавой сістэмы.

Сёння мы толькі пачынаем назіраць эфекты Чарнобыля, – папярэдзіў Акіянаў. – І трэба вывучаць іх, каб мець магчымасць дапамагчы людзям, а не заяўляць, што галоўныя наступствы Чарнобыля ўжо прайшлі і можна спакойна жыць далей.

Прагнозы навукоўцаў, што прадказваюць рост выкліканых Чарнобылем онказахворванняў, ужо пачынаюць пацвярджацца. Фонд ААН у вобласці народанасельніцтва папярэджвае, што ў найбліжэйшыя гады верагодна павелічэнне захворвання ракам малочнай залозы сярод беларускіх жанчын.

Па дадзеных доктара-анколага Гомельскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера Дзмітрыя Радзько, у групу падвышанай рызыкі трапляюць жанчыны, якім на момант Чарнобыльскай катастрофы было ад 10 да 20 гадоў.

Паводле статыстыкі Беларускага канцэррэгістра, захворванне ракам малочнай залозы ў цэлым па Беларусі за апошнія 10 гадоў узрасло ў паўтары разы. У Гомельскай вобласці гэта сумная статыстыка павялічылася больш чым у два разы.

Зоны адсялення – маладым спецыялістам

Сёння рыхтуюцца вялікія планы па засваенні забруджаных радыяцыяй тэрыторый.
Два гады таму ўрад скараціў выдаткі на пераадоленне наступстваў катастрофы прыкладна на 24%.

Паводле праграмы ліквідацый наступстваў Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 гады, гэтыя тэрыторыі плануецца засяліць, а таксама перайсці да іх устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, уключаючы мясную і малочную жывёлагадоўлю і насенняводства.

Па меркаванні чальца-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыні грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб’яднання «Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў» Івана Някітчанкі, забруджаныя радыёнуклідамі землі ніколі не будуць прыдатнымі для сельскагаспадарчага карыстання. «Марная надзея, што распадзецца цэзій (а перыяд яго паўраспаду 28-30 гадоў) і больш нічога не будзе. Радыёнукліды, распадаючыся, пераходзяць з аднаго стану ў іншы, але радыёактыўныя ізатопы будуць усё адно», – падкрэслівае эксперт.

Навуковец дадае, што зусім чыстых земляў у нашай краіне няма. «Дзе б чалавек ні жыў, ён атрымае з прадуктамі харчавання малую хранічную дозу радыяцыі. Мы назіралі людзей у 24 рэгіёнах, якія лічацца чыстымі. І ні ў адным з іх, уключаючы Менск, не было людзей без хранічна набытых доз радыяцыі».

Тым не менш, улады маюць намер прыцягваць спецыялістаў на тэрыторыі радыёактыўнага забруджвання, газіфікаваць і будаваць тут аб’екты водазабеспячэння і ільготнае жыллё.

Паводле матэрыялаў часопіса “Мірны атам”

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

11 хвілін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

16 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

18 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago