Categories: Грамадства

Берасцейцы – супраць зруйнавання гістарычных пабудоў

Размова ідзе пра  вуліцу Савецкую, на якой два будынкі, №43 і №45, маюць гістарычна-культурную каштоўнасць і могуць быць знішчаныя, паведамляе Праваабарончы цэнтр”Вясна”

На гэтым месцы збіраюцца будаваць новы гатэльны комплекс.   Двухпавярховыя будынкі знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Берасця, а новы гатэль увогуле сапсуе архітэктурны выгляд гэтай тэрыторыі, паколькі запланаваны вышынёй у пяць паверхаў.

Першымі занепокоенасць з гэтай нагоды выказалі актывісты Руху “За  Свабоду” і мясцовыя праваабаронцы. Пасля скаргаў у аблвыканкам і Міністэрства культуры ў Берасцi было праведзена паседжанне горадабудаўнічай Рады, пасля чаго праект забудовы адправілі на дапрацоўку. Але не адхілілі.

Зараз, акрамя праваабаронцаў і краязнаўцаў, да пратэсту далучыліся жыхары суседніх дамоў на перакрыжаванні вуліц Гогаля, Камсамольскай, Маякоўскага і Савецкай. Яны таксама нязгодныя з планамі будаўніцтва гатэльнага комплекса, бо у такім выпадку будзе знішчаная дваровая тэрыторыя, якая і зараз не адпавядае нормам.

Жыхары гэтых дамоў зладзілі адмысловы сход, на які запрасілі прадстаўнікоў гарвыканкаму. У прыватнасці, галоўны архітэктар Берасця Алег Ляшук распавёў, што гарадскія ўлады не могуць самастойна ўмешвацца ў справу праектавання гатэлю, бо гэтае пытанне ўзгадняецца на ўзроўні Мністэрства культуры. Аднак спыняць само праектаванне ніхто не збіраецца і тады, як даведаліся удзельнікі сходу, ад гістарычнага аблічча застанецца толькі фасад, які будзе з’яўляцца часткай новай забудовы.

Жыхары суседніх дамоў з такой перспектывай нязгодныя, таму распачалі збор подпісаў пад зваротам да ўладаў аб пераглядзе праекту. Бо ёсць іншыя інвестары, якія гатовыя правесці рэканструкцыю будынкаў на вуліцы Савецкай з захаваннем яе гістарычнага выгляду. Калі гэтыя захады берасцейскія ўлады праігнаруюць, аўтары звароту маюць намер скарыстаць іншыя формы пратэсту, у тым ліку – звярнуцца ў суд.

Паводле: spring96.org

Сход жыхароў Берасця. У цэнтры - галоўны архітэктар горада Алег Ляшук

Darya

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

10 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

13 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago