Categories: Культура

Фільм «Вышэй за неба» з’явіўся ў сеціве (відэа)

“Вышэй за неба” – першы моладзевы кінапраект, створаны спецыяльна для беларускага рынку і расказвае пра беларускую сучаснасць. Цяпер яго можна спампаваць з «торэнтаў», альбо паглядзець он-лайн на YouTube.

«Хай сабе гэта не самы фінальны варыянт, хай гэта не забаўляльныя серыяльныя «журавіны» – а сур’ёзная драма, але гэта рэдкае здарэнне для беларускага кінематографа. Тое, што «Вышэй за неба» уздымае важныя праблемы беларускага грамадства і знята шчыра, бескампрамісна, вольна, мяркую, будзе відавочна ўсім», – каментуе Андрэй Курэйчык, аўтар сцэнара і прадзюсар фільма, «сюрпрыз» з’яўлення фільма ў сеціве. Пра факт з’яўлення фільма, згодна з афіцыйнай заявай,  калектыў аўтараў даведаўся са здіўленнем.

«Нам шкада, што ў Сеціва трапіла не фінальная версія фільма, а этап працы над ім,» – адзначаецца ў заяве апроч усяго іншага.

 Спампаваць з торэнтаў

Рэжысёры: Андрэй Курэйчык, Зміцер Марынін, аўтар сцэнара Андрэй Курэйчык. Беларусь, 2012 год.
Акторы: Леанід Пашкоўскі, Алеся Грыбок, Аксана Чывелева, Віктар Рыбчынскі, Павел Іваноў, Таццяна Баўкалава, Зміцер Vinsent Папко, Іван Трус, Яўген Булка ды інш.
У фільме гучаць песні гуртоў «Ляпис Трубецкой», «Akute», Соніка і інш.

Глядзець он-лайн

Крыніца: budzma.org

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago