Час ідзе хутка. Вось ужо і другі дзень летіка ў Залессі, арганізаваным АРР “Дзедзіч”, скончыўся. Прапаноўваем Вам уражанні нашага валанёра атрыманныя ў аўторак.
Раніцай другога дня мы адчувалі сябе гуркамі ў парніку, бо спалі ў намёце, у якім ўжо а палове дзявятага горача прыпякае сонейка. Мы, гурочкі-валанцёры, за ноч набраліся моцы для працы і павылазілі з намётаў пад кліч: “Снедаць!”. Пасля смачнай ежы палова хлопцаў пайшла грукацець пад дах, а другая – ламаць пол ды комін. А для дзяўчат, сябрам на некалькі гадзін стаў шпатэль, якім яны чысцілі сцены ад фарбы ў пакоях.
Пасля працы ўсе сабраліся за сталом, бо”хто працуе, той і есць”. Ды й трэба было падмацавацца для далейшай экскурсіі ў суседнюю вёску Воўчын. Дарога вяла праз лес ды палі, нам усміхалася сонейка. У хуткім часе мы апынуліся каля шыльдачкі “Воўчын”. Сядзелі пад дрэвамі каля касцелу і зацікаўлена слухалі расповед пра яго гісторыю і сучасную рэстаўрацыю. Пад прыемнымі ўражаннямі вяртанне ў Залессе было хуткім. Акрамя таго страўнік ўжо патрабаваў ежы! У лагеры нас чакала смачная вячэра, а пасля нам былі прапанаваны актыўныя гульні. Песнямі каля вогнішча скончыўся наш насычаны дзень…
Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…
Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…
Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…
Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…
Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…
Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…