Categories: Грамадства

Ціск на праваабаронцу Таццяну Рэвяку ўзмацняецца

Да кампаніі па застрашэнні сябры Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” і прэзідэнта Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні далучыліся падатковыя органы. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах РБ па Першамайскім раёне г.Мінска патрабуе ад Таццяны Рэвяка прадстаўлення дэкларацыі пра даходы і маёмасць за сем гадоў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

“У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дэклараванні фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці” Вы абавязаны прадставіць дэкларацыю пра даходы і маёмасць у тэрмін не пазней за 3 кастрычніка 2012 года за 2004, 2005, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010 гады… ”, – гаворыцца ў дасланым Патрабаванні, датаваным 18 верасня і падпісаным намеснікам начальніка падатковай інспекцыі Першамайскага раёна Васілём Іванавічам Малашэнкам.

Адзначым, што гэтым захадам падаткоўцаў папярэднічаў усплёск цікавасці да праваабаронцы з боку органаў дзяржаўнай бяспекі: 17 жніўня Таццяну Рэвяку выклікалі на гутарку ў КДБ. Таксама варта адзначыць, што паралельна спецслужбы выклікалі на размовы ўдзельнікаў Летніх школаў па правах чалавека, якія ладзяцца ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні, і цікавіліся пераважна тым, хто забяспечвае арганізацыйны і матэрыяльны бок іх знаходжання на школах. Такія выпадкі мелі месца не толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.

Наўрад ці гэта можна лічыць пэўным збегам абставінаў. Асабліва, калі ўлічваць той факт, што Таццяна Рэвяка дапытвалася ў якасці сведкі па справе старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў і давала паказанні падчас працэсу ў судзе Першамайскага раёна Менска. І на судзе яна пацвердзіла, што атрымлівала ад Алеся Бяляцкага пэўную частку грашовых сродкаў, якія прызначаліся для ажыццяўлення праваабарончай дзейнасці. Аднак, спасылаючыся на артыкул 27 Канстытуцыі, Таццяна адмовілася даваць паказанні адносна іх расходавання – каму, для чаго яны перадаваліся і г.д.

Таццяна Рэвяка і яе калегі не маюць сумневаў наконт таго, што цяперашнія захады падатковых органаў звязаныя з яе прафесійнай дзейнасцю і з ціскам на Праваабарончы цэнтр “Вясна”, праца якога пасля арышту Алеся Бяляцкага не спыняецца. Ціск на Таццяну Рэвяку – яшчэ адно звяно ў ланцугу перманентнага пераследу прадстаўнікоў “Вясны”, якое цалкам лагічна ўключаецца ў схему апошніх дзеянняў уладаў па ўтаймаванні “свавольных” абаронцаў правоў чалавека – зняволенне кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага, прысуджэнне рабаўніцкіх штрафаў яго намесніку Валянціну Стэфановічу і незаконнае ўключэнне яго ў спісы не выязных, канфіскацыя офіса “Вясны”.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

1 дзень ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

1 дзень ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

2 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago