Categories: Грамадства

“Гэтыя 209 паштовак роўна на 209 дзён узьнялі мой настрой і далі энэргію”

Зняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі піша, што па-ранейшаму спрабуе адказаць на ўсе атрыманыя ім віншаванні з 50-годдзем. А такіх лістоў і паштовак на 4-га кастрычніка Алесь налічыў каля 700. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

“Яны яшчэ ідуць, даходзяць пасланыя з-за мяжы, і беларусы некаторыя спахапіліся і дасылаюць наўздагон”, – каментуе ён свае падлікі і кажа, што сярод іх ёсць арыгінальныя віншаванні ад дзяцей.

“Яны яшчэ ідуць, даходзяць пасланыя з-за мяжы, і беларусы некаторыя спахапіліся і дасылаюць наўздагон”, – каментуе ён свае падлікі і кажа, што сярод іх ёсць арыгінальныя віншаваньні ад дзяцей.

Такое віншаваньне Алесю Бяляцкаму даслаў Мікіта, сын рэжысёра-дакументаліста Алега Дашкевіча.

Праваабаронца распавядае, што 3 кастрычніка ён атрымаў адразу 209 паштовак і лістоў з Украіны – іх сабрала і пераслала палітвязьню ўкраінскае аддзяленьне Amnesty International. “Я сёньня сядзеў да абеду чытаў. І па лістах можна заўважыць розьніцу ў характарах украінцаў і беларусаў. Украінцы падаюцца мне больш адкрытымі і меньш агледлівымі”. І далей Алесь падае шматгалосьсе цытатаў з гэтых лістоў і паштовак, якія падаюцца яму арыгінальнымі.

 “Дык вось што пішуць мне ўкраінцы:

– Падтрымліваю Вашу барацьбу за свабоду беларускага народу. Ніколі не здавайцеся!

– Праўда заўжды пераможа! Трымайся, Алесь! Разам нас багата!

– Алесь! Выходзь хутчэй – тут усе цябе чакаюць. Ну і з днём нараджэньня!

– З днём нарадэньня. Бунтуй! Кахай! Усяго найлепшага!

– Каб Ваш наступны дзень нараджэньня Вы сустрэлі разам з намі ў Кіеве на Майдане Незалежнасьці. Немажлівага не існуе. З Богам.

– Алесь! Вітаю з юбілеем! Хай наступны юбілей твой будзе ў сям’і. Няхай паздыхаюць твае ворагі. Твой цёзка.

– Вітаю з з днём нараджэньня! Трымай удар!

– Жадаю волі і свабоды ва ўсім сьвеце!

– Дарагі Алесь! Чуў на Радыё Свабода, што ты ўліп ні за што. Трымайся ўжо да канца. Цісну руку.

– Шаноўны Алесь! Вы пераможаце. Шаўчэнка казаў: “Барыцеся – пабораеце!”

– Дружа Алесь, навукоўцы з Львова падтрымліваюць Вашую барацьбу! За нашую і вашую свабоду!

– Жадаю свабоды Вам і ўсяму беларускаму народу! Антон.

– С днем рожденья, Алесь! Мы с Вами, не огорчайтесь! Студентка.

– Алесь! Так держать! С днем рожденья!

– Трымайцеся! Contra spem spero.

– С днем рожденья, Алесь! Выходите поскорей.

– Держись, Мужик! Уже 50.

– З днюхою, Дядько! Юра з Киева.

Некаторыя з гэтых віншаваньняў і троху сьмешныя, але ўсе яны вельмі шчырыя. А некаторыя вельмі глыбокія. Я ўсім ім удзячны за падтрымку.  У адказе ў офіс Amnesty International у Кіеве я напісаў, што гэтыя 209 паштовак роўна на 209 дзён узнялі мой настрой і далі энэргію”.

Алесь Бяляцкі таксама ўзрадаваны тым, што атрымаў віншаванні ад сваіх сяброў і калегаў з парыжскага офісу FIDH – “усе подпісы паставілі!”.

Таксама да палітвязьня дайшлі віншаваньні з лонданскага офісу Amnesty International, ад Польскага Хельсінкскага фонду, праваабаронцаў з Нарвегіі і Швецыі. А 4 кастрычніка ён атрымаў яшчэ 89 паштовак і лістоў  – з Польшчы, ад удзельнікаў канферэнцыі АБСЕ, Галандыі, Фінляндыі.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

11 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

14 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago