Categories: Грамадства

У Брэсце абмеркавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца інваліды

Мерапрыемства адбылося ў рамках новай інфармацыйнай кампаніі “Даступнасць”, якую ладзіць асветніцкая праваабарончая установа “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміў каардынатар “Офіса па правах людзей з інваліднасцю” Сяргей Драздоўскі, мэта дадзенага этапу кампаніі – паўплываць на змест і фармат дзяржаўных праграм, што тычацца людзей з абмежаванымі магчымасцямі, каб пераарыентаваць гэтыя дакументы на нормы, якія ўтрымліваюцца ў міжнароднай Канвенцыі аб правах інвалідаў. “Самім інвалідам і грамадскасці важна разумець, як складаюцца гэтыя дзяржаўныя праграмы і якім чынам мы можам паўдзельнічаць у такім працэсе, – распавёў Драздоўскі. – Напрыклад, да 2015 года з’явіцца чатыры новыя праграмы , якія тычацца нацыянальнай палітыкі ў сферы інваліднасці і іх распрацоўка пачнецца ўжо ў наступным годзе. Таму на сустрэчах у рэгіёнах Беларусі мы вызначаемся з пытаннямі, якія варта прапаноўваць тым, хто займаецца фармаваннем падобных дакументаў”.

Нягледзячы на тое, што Беларусь пакуль не з’яўляецца ўдзельнікам міжнароднай Канвенцыі па правах інвалідаў, афіцыйныя асобы заяўляюць, што наша краіна знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі да падпісання дакумента. Таму, на думку Сяргея Драздоўскага, вельмі важна ўжо цяпер паўплываць на змест новых дзяржаўных праграм з арыентацыяй на прынцыпы, што ўтрымлівае глабальная канвенцыя. “У адрозненне ад еўрапейскага заканадаўства ў беларускім няма персанальнай арыентацыі на канкрэтнага чалавека. З-за гэтага дзяржаўныя праграмы працуюць “на ўсіх і для ўсіх”, а ў выніку – ні на каго. Таму варта пазбегнуць гэтай размытасці і вызначыць наколькі эфектыўна выконваюцца існуючыя праграмы”, – лічыць каардынатар “Офіса па правах людзей з інваліднасцю”.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

2 дні ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

3 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago