Categories: Грамадства

У Брэсце працягваецца змаганне за захаванне дома, што мае гісторыка-культурную каштоўнасць

У справе гвалтоўнага высялення жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага пасля атрымання ліста з Міністэрства культуры з’явіліся новыя абставіны. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

У адпаведнасці з высновамі Мінкульта згаданы дом прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю і на ім павінна з’явіцца адпаведная шыльда. Між тым брэсцкія ўлады дамагаюцца высялення сем’яў, што тут жывуць, і збіраюцца знесці будынак, які, на думку чыноўнікаў, знаходзіцца ў аварыйным стане і не прыдатны для жылля

Як паведаміў жыхар дома Генадзь Войкаў, насамрэч дом быў прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю яшчэ ў 2004 годзе і ўжо тады на ім мусіла з’явіцца адпаведная шыльда. Але гарадскія ўлады фактычна праігнаравалі гэтае патрабаванне, за што, на думку жыхароў, мусяць быць пакараны.

Зараз у судовых інстанцыях працягваецца разгляд позвы, дзе ў якасці адказчыка выступае Брэсцкі аблвыканкам , які, па меркаванню жыхароў дома па вуліцы Астроўскага, парушыў гарантаваныя Канстытуцыяй РБ правы (у прыватнасці, размова ідзе пра артыкул 44, якім дзяржава гарантуе кожнаму недатыкальнасць уласнасці) і прымушае адомовіцца ад сваёй маёмасці ў цэнтры горада.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

2 дні ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

3 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

3 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

7 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago