Categories: Культура

Bў-ROOM – крэатыўная грамадзянская прастора

Беларускія грамадзянскія актывісты арганізуюць Bў-ROOM – творчую грамадзянскую прастору, якая будзе дзейнічаць адначасова з Віленскім самітам. Гэтая падзея, якая адбудзецца 28-29 лістапада, прыцягне ўвагу да грамадзянскай супольнасці ў Беларусі – найбліжэйшага геаграфічнага партнёра Еўрапейскага Саюза, які ўпарта застаецца з большага ізаляваным ад Усходняга Партнёрства.

Мэта Bў-ROOM – даць магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасці падзяліцца сваім досведам працы ўнутры Беларусі і даць магчымасць наведвальнікам Віленскага саміту сустрэцца з прадстаўнікамі як нацыянальных, так і рэгіянальных няўрадавых арганізацый і ініцыятыў з Беларусі. Адкрытая і гнуткая праграма дазволіць азнаёміцца з дзейнасцю самых розных арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

У межах Bў-ROOM адбудзецца выстава Belarus Press Photos, а таксама пройдзе кірмаш няўрадавых арганізацый, будуць арганізаваныя нефармальныя круглыя сталы і будзе дзейнічаць мультымедыйная пляцоўка, на якой будуць паказваць фільмы і іншыя матэрыялы з Беларусі. Апроч таго, для журналістаў будзе забяспечаны прэс-цэнтр, а жадаючыя правесці час у нефармальных дыскусіях змогуць зрабіць гэта падчас каштавання беларускіх страваў.

Прэзентацыі і праграмы ў межах падзеі будуць прысвечаны сямі важным сферам: культуры, адукацыі, экалогіі, мясцовым грамадскім ініцыятывам, гендэру, правам чалавека і даследаванням. У дадатак, Bў-ROOM арганізуе панельныя дыскусіі на тэму адносінаў паміж ЕС і Беларуссю, якія будуць праходзіць у межах афіцыйнай дадатковай падзеі Віленскага саміта, прысвечанай правам чалавека.

Да ўдзелу ў Bў-ROOM запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрстве або ўвогуле ў грамадзянскай супольнасці ўвогуле.

Калі ласка, дасылайце заяўку на рэгістрацыю: info.byroom@gmail.com.

Сачыце за намі на Facebook.

Дата:  28 лістапада (11:00 – 20:00) і 29 лістапада (1:30-3:30)

Месца:  Novotel Hotel, Gedimino pr. 16, Вільня, Літва

Арганізатары:  Belarus Press Photo, Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт, Міжнародны кансорцыюм “Еўрабеларусь”, Еўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ByWatch

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

9 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago