Categories: Медыя

На X-star 2014 берасцейскі гурт заняў прызавое месца (фота)

У суботу 15 лютага прайшоў 9-ты музычны фестываль-конкурс X-star 2014. 7 гуртоў з Берасця, Менска, Магілёва і Смаленска змагаліся за галоўны прыз – паездку ў якасці запрошаных гасцей на міжнародны польскі фестываль Wake up and Live (г. Суленчын). Пераможцы X-star 2014 магчымуць выступіць з 45-хвіліннай праграмай у галоўны дзень фэсту.

У гэтым годзе імпрэзу адкрылі мінулыя пераможцы – кобрынскі гурт SGbandСаліст заўважыў:

самые лепшыя людзі жывуць у Берасці

Трэба адзначыць, што SGband прымалі ўдзел у беларускім адборы на Еўрабачанні, але не прайшлі. А вось у фінальным канцэрце конкурсу былі запрошанымі гасцямі.

З умовамі конкурсу X-star для музычных каманд можна азнаёміцца ў нашым анонсе.

Вось як выглядае табліца пераможцаў:

Лепшы бас-гітарыстЯўген Ляўчук (Landau).

Лепшы гітарыстЗміцер Галавач (Glory).

Лепшы барабаншчыкАнтось Іванюценка (Glory).

Лепшы вакалістАляксандр Іл’ін (Nizkiz).

Кожны прадстаўнік намінацыі адтрымаў дыплом.

Са спісам удзельнікаў фіналу імпрэзы можна азнаёміцца ў суполцы “Укантакце”: vk.com/xstar_rock

Трэцяе месца і прыз – гітара з асабістай калекцыі Tommy Emmanuel + аўтограф – Laminin (Смаленск, Расія).

Другое месца і прыз – запіс песні ў новай студыі “X-star” – берасцейцы Landau.

І першае месца – Nizkiz (Магілёў). Галоўны прыз: фестываль Wake up and Live.

ІНТЭРВ’Ю з берасцейцамі LANDAU:

“Лепшы вечар для таго, каб слухаць і чуць” (Алена, Landau)

На пытанне, чаму вырашылі другі раз паўдзельнічаць у конкурсе X-star, берасцейцы адказалі:

накаціла выступіць, бывае

Фіналісты адзначылі, што на адборы ў фінал гурты выконвалі тыя ж самыя кампазіцыя, што і ў фінале:

гэта вельмі дзіўна, бо паказваеш сябе з аднаго боку

Алена, салістка гурту:

сёння моцна хваляваліся, нават больш, чым на сольных канцэртах. Бо на “сольнікі” людзі прыходзяць слухаць толькі цябе, ты ведаеш – публіка толькі твая і як з ёй сябе трымаць. А на конкурсах вельмі разнамасныя гурты ўдзельнічаюць. Нашы слухачы – гэта людзі ад 15 да 50 гадоў. Аўдыторыя X-star, у асноўным, гэта моладзь, якая любіць драйв, рок, панк. У нас ёсць песні, пад якія можна пасядзець падумаць, а ёсць, дзе і патанчыць можна. Галоўная мэта ўдзелу – паслухаць экспертаў: памылкі, недахопы, рост гурта за апошнія 3 гады

“Наогул гурт Landau рэдка ўдзельнічае у імпрэзах конкурснага фармату”, – заўважыў Андрэй, удзельнік гурту.

Паводле sms-галасавання лепшымі на думку берасцейцаў былі Nizkiz. Гурт атрымаў 42 галасы і торт X-star.

Пасля першай часткі конкурсу праходзіў, як і завялося, “ікс-стараўскі аўкцыён”. Цэнтральны лот – X-star кола (5 літраў). Пераможца адаў за яе 300 тыс.бел.руб.

Пазней будзе інтэрв’ю з фіналістамі X-star 2014.

Аўтар тэксту: Наталля Гарайкіна

ФОТАРЭПАРТАЖ ад Васіля Бруха:

dzedzich

View Comments

  • "Трэцяе месца і прыз – гітара з асабістай калекцыі Tonny Emanuel + аўтограф – Laminin (Смаленск, Расія)."

    Его зовут Tommy Emmanuel. Стыдно, товарищи.

Recent Posts

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 гадзіны ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

18 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

20 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago