Categories: Грамадства

Ці магчыма па-за інтэрнатам атрымліваць годную адукацыю, маючы інваліднасць?

У Беларусі стартавала інавацыйнае для краіны даследаванне: улучанасць людзей з інваліднасцю ў розныя сферы жыцця будзе вывучацца паводле асабістых гісторый. Для гэтага дастаткова зайсці на старонку праекта і апісаць свой ​​выпадак. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна” 

Крыніцай інфармацыі можа стаць абсалютна кожны – той, хто жыве з інваліднасцю і не па чутках ведае праблемы, з якімі штодня сутыкаецца чалавек, які мае асаблівыя патрэбы, і той, хто назірае з боку за жыццём суседа, калегі або прыяцеля. Аб’ём, змест, тэма не абмежаваныя: гісторыі могуць быць аптымістычныя і песімістычныя, якія адбыліся з аўтарам асабіста і «падгледжаныя».

Ініцыятарам гэтага праекта стала Праграма развіцця ААН У Беларусі. Як падкрэслівае каардынатар праектаў ПРААН Вячаслаў Шалягейка, такая ініцыятыва дазволіць уключыцца ў даследаванне ўсім неабыякавым і, такім чынам, зрабіць свой унёсак у планаванне і рэалізацыю праграм па стварэнні роўных умоў жыцця ў грамадстве для людзей з інваліднасцю.

Мяркуецца, што асабістыя гісторыі як раз і дазволяць скласці поўную карціну улучанасці людзей з інваліднасцю ва ўсе сферы грамадскага жыцця. Будуць вызначаныя найбольш вострыя моманты, праблемныя выпадкі і сферы, у якіх людзям, якія маюць асаблівыя патрэбы, бывае нялёгка праз непрыстасаванасць асяроддзя. Ці лёгка атрымаць добрую адукацыю і годнае працоўнае месца, рэалізаваць свае творчыя патрэбы? Ці можна забяспечыць сябе ўсім неабходным у мясцовай супольнасці, пазбегнуўшы жыцця ў інтэрнаце?

– Мы разлічваем, што даследаванне пакажа нам аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца, бо пасля гісторыі кожны аўтар дае яшчэ і яе ацэнку, адказваючы на прапанаваныя пытанні, – дадае дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцюЭніра Браніцкая– Новая цікавая “жывая” форма даследавання дае магчымасць кожнаму распавесці пра свой выпадак, а такіх, паверце, даволі шмат. Штодня ў грамадскую прыёмную нашай арганізацыі тэлефануюць дзясяткі людзей, у кожнага з іх – свая гісторыя…

Праблемы даступнасці ў самым шырокім сэнсе, адукацыі і працаўладкавання, аздараўлення і рэабілітацыі, незалежнага пражывання – гэта толькі малая частка таго, пра што будуць гаварыць аўтары гісторый, лічаць арганізатары ініцыятывы.

Калі будзе сабрана дастатковая колькасць гісторый, спецыяльнае праграмнае забеспячэнне прааналізуе дадзеныя. Атрыманыя высновы, як мяркуецца, стануць асновай пры падрыхтоўцы новых праектаў і праграм, накіраваных на інклюзію людзей з інваліднасцю ў розныя сферы жыцця. Вынікі даследавання таксама будуць пакладзеныя ў аснову глабальныхпланаўразвіцця, якія фармуюцца на перыяд пасля 2015 года.

Сваю гісторыю кожны жадаючы можа дадаць на старонку праекта.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

2 дні ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

2 дні ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

3 дні ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

3 дні ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

7 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 тыдзень ago