Першы дзень у Залессі

У панядзелак, 21 ліпеня ў вёсцы Залессе распачаўся летнік, дзе Дзедзіч разам з маладзёнам з розных гарадоў будуюць Дом Еўрапейскіх сустрэч.

Першы дзень адкрыў нам магчымасці для азнаямлення з аб’ектам працы ды будучым калектывам. Адкрылася што мы маем:
1) фактычна гатовы да выкарыстання аб’ект, які патрабуе шмат нашай касметычнай, але вельмі істотнай  працы
2) інтэрнацыянальны трохмоўны калектыў з прастаўнікоў рускай-беларускай і японскай культур 🙂
3) добра падрыхтаваную валантэрска-захапляльную праграму

Па апошнім пункце сёння і пойдзе гаворка, бо дзень знаёмстваў таму і прысвечаны, каб нас усіх пазнаёміць ды з’яднаць калектыў.

Для мяне гэта не першы летнік такога кшталту (да таго удзельнічаў у падобных летніках ў Беларусі ды Украіне, на праэктах Крэва і Баранівка “Дом для добрых людзей”), і мне ёсць з чым параўноўваць і што адзначыць.

Тут варта падкрэсліць шмат пазітыўных момантаў, пачынаючы ад загадзя падрыхтаваных і закупленых сродкаў першай неабходнасці, як ежа ды базавыя сродкі гігіены, да сістэматызаванай схемы праезду, дастаўкі валантэраў на месца працаў і інш.

Праграма дня раздзялілася на некалькі ўзроўняў. Заезд і размяшчэнне, размеркаванне працаў і рэалізацыя пачатковага праэкту, знаёмства і варштаты. Дзякуючы валантэркам Тацянне ды Александры мы правялі варштаты з трэнінгамі на знаёмства, на замацаванне імёнаў і інтэрактыўныя ўзаемадзеянні.

Другі пазітыўны момант, ён жа другі пункт праграмы, гэта размеркаванне працы. Загадзя фронт працы быў структурызаваны ў працоўным, прыборчым і забеспячэнскім кірунках, таму сам працэс размеркавання заняў не больш за тры хвіліны (не тое, што ва ўніверы). А далей ужо давялося кінуцца з галавою ў  працоўную завіруху.

Знаёмства, сняданак, што плаўна сыходзіў у абед, працы ды прыборка і бясконцыя варштаты і ўзаемадзеянне з незвычайнымі асобамі – удзельнікамі летніку.

Па працах мы знаходзімся на фінальным этапе, ідзе шпатляванне сценаў ды абіўка трэцяга паверха, галоўнага пент-хауса нашага Дома сустрэчаў, таму вялікая колькасць валантэраў дазваляе ў дастатковай ступені і папрацаваць і паварштаціць 🙂

Што датычыцца варштатаў – гэта не было нечым незвычайным, гэта была добра напрацаваная праграма з базісу наведанных валантэркамі раней адукацыйных семінараў еўрапейскага ўзроўню. Інтэрактыўныя заняткі на замацаванне памяці, аб’ектных асацыяцый і асоб дазволілі нам пазнаёміцца (а гэта 15 чалавек) і добра пазнацца цягам літаральна адной гадзіны.

Галерэя лепш за мае летуценныя зазнакі распавядзе вам пра тое, што адбаваецца на летніку. Цэлы тыдзень мы будзем працаваць тут, і ад шчырага сэрца запрашаем Вас, шаноўныя сябры Дзедзіча і неабыякавыя валантэры!

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago