Categories: Еўраклуб

Eutopia: моладзевая сустрэча ў Румыніі

ГА InMOE (Ініцыятыва для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы) запрашае моладзь на семінар па пермакультуры (перманентнай сельскай гаспадарцы), дауншыфцінгу, развіццю супольнасцяў.

У праграму мерапрыемства ўваходзяць воркшопы, прэзентацыі па тэмах:

  • як зрабіць жыццё больш простым і больш эфектыўным,
  • разумнае карыстанне рэсурсамі,
  • развіццё ўласных праектаў удзельнікаў.

Семінар адбудзецца ў Румыніі, 15-21 верасня 2014.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • старэйшыя за 18 гадоў
  • пражыванне ў Нямеччыне, Польшчы, Румыніі, Украіне, Беларусі
  • валоданне ангельскай мовай
  • цікаўнасць да тэматыкі семінара.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 275 еўра, забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Вітаецца невялічкі дабрачынны ўнёсак.

Анкета падаецца анлайн.

Дэдлайн падачы заявак – 17 жніўня 2014.

Падрабязная інфармацыя на сайце: www.initiative-moe.de

Крыніца: adukacyja.info

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago