Categories: Грамадства

FIDH распавяла пра забытыя ахвяры Украіны

Сітуацыя з правамі чалавека ва Украіне выклікае трывогу. Грамадзянскія асобы апынуліся ў пастцы паміж украінскімі войскамі і прарасійскімі ўзброенымі групоўкамі ў асноўным на ўсходзе краіны. Паводле  Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Яны таксама становяцца ахвярамі выкраданняў або адвольных затрыманняў, катаванняў, пагрозаў і падвяргаюцца дыскрымінацыі, асабліва ў Крыме.

Пра асноўныя аспекты грубых парушэнняў правоў чалавека, учыненых рознымі бакамі канфлікту ва Украіне (некаторыя з іх раўнасільныя міжнародным злачынствам), гаворыцца ў аналітычным дакуменце па выніках місіі FIDH ва Украіне, арганізаванай у супрацоўніцтве з партнёрскай арганізацыяй – Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў (Кіеў). Справаздача місіі была апублікаваная на сайце FIDH 18 жніўня і даступнаяпа-англійску.

«Сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, учыненыя ў перыяд з лістапада 2013 па люты 2014, калі актывісты Еўрамайдана падпалі пад рэпрэсіі, атрымалі шырокае асвятленне ў сусветных СМІ. У цяперашні час міжнароднымі і нацыянальнымі органамі, нацыянальнай грамадзянскай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі ажыццяўляецца ўсебаковае расследаванне.

Катастрофа збітага ракетай самалёта Боінг 777 авіякампаніі Malaysia Airlines зноў вярнула сітуацыю на першыя палосы газетаў у той момант, калі цікавасць міжнароднай супольнасці ішла на спад пасля падзеяў на Майдане і Расійскай анэксіі Крыму, маючы невялікі ўплыў на намаганні па вырашэнні канфлікту.

Стала вельмі цяжка дакументаваць парушэнні правоў чалавека ў кантэксце канфлікту паміж украінскай арміяй і прарасійскімі групоўкамі. Гэтая цяжкасць абумоўлена адсутнасцю агульнай бяспекі на тэрыторыі, цяжкасцямі ў доступе ў зону канфлікту, перашкодамі ў працы журналістаў і НДА, пагрозамі рэпрэсій у дачыненні да ахвяраў, калі яны дадуць паказанні, і інфармацыйнай вайной, якую вядуць абодва бакі», гаворыцца ў паведамленні Федэрацыі.

Як падкрэсліваюць аўтары дакумента, гэтая праца заснаваная на надзейнай, дакладнай і праверанай інфармацыі, сабранай падчас місіі FIDH ва Украіне ў чэрвені 2014 года, а таксама на інфармацыі, прадстаўленай мясцовымі НДА і іншым незалежнымі крыніцамі, у тым ліку такімі міжнароднымі арганізацыямі, якія працуюць ў краіне, як Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.

Мэтай гэтага даследавання таксама з’яўляецца выяўленне вінаватых і прадстаўленне рэкамендацый міжнародным і нацыянальным суб’ектам датычна абароны грамадзянскага насельніцтва і барацьбы з беспакаранасцю.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

9 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

12 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago