Categories: Наша Мова

Міфы пра беларускую мову

Беларуская мова – адна з самых міфічных моў свету – у тым сэнсе, што за вялікі час свайго існавання пра яе стварылі вялізарную колькасць міфаў – і нажаль гэтыя міфы даволі сумныя. Таму і будзем іх пакрыху ды ўсім светам выпраўляць.

Дзе ўзяць беларускую навуковую тэрміналогію?

На якой мове быў напісаны правобраз першай канстытуцыі ў Еропе?

Што такое маскоўская мова?

Што такое кітабы?

На гэтыя і іншыя пытанні адкажа невячлікі (але і даволі змястоўны) буклет ад “НАШАЙ МОВЫ” – 10 міфаў пра беларускую мову. Пра яго распавяла Таццяна, студэнка, адна з стваральніц буклета:

Мы хацім прыцягнуць увагу маладзёнаў, іх цікавасць да роднай мовы. Яшчэ раз нагадаць, што мы маем такі вялікі культурны, гістарычны здабытак. Нагадаць, што мова – гэта не толькі школьныя падручнікі, нейкія сумныя арфаграфічныя правілы, і сачынні пра тое, як праводзіць лета. Мова, яна ж жывая, яна змяняецца, развіваецца, і яна нам кажа пра нас саміх, пра нашу гісторыю. Ну вось напрыклад, адзін з міфаў – шмат хто не ведае, але Статут ВКЛ – гэта адзін з першых у Еўропе вялікіх збораў законаў, фактычна, правобраз канстытуцыі – і напісаны на беларускай мове, у нашай краіне – гэта ж толькі падумаць! як такая мова можа быць калгаснай??

Валанцёры “НАШАЙ МОВЫ” плануюць раздаваць буклеты на вуліцах гораду. Калі вы жадаеце атрымаць такі буклет ці паўдзельнічаць у распаўсюдзе (раздаць сябрам ды аднагрупнікам), звяртайцеся сюды.

Кампанія “НАША МОВА” была арганізавана берасцейскім студэнцкім культурна-гістарычным аб’яднаннем “ХАРУГВА” пры падтрымцы АРР “ДЗЕДЗІЧА”. Кампанія на гэтым сваю дзейнасць не спыняе, таму сачыце за навінамі тут – за будучымі конкурсамі і мерапрыемствамі, прысвечанымі нашай мове і нашай культуры, а таксама выказвайце свае прапановы і заўвагі.

Усё можаш змяніць ты – калі пачнеш размаўляць па-беларуску!

 

Darya

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

9 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

12 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago