Categories: Адукацыя

Адукацыя.інфо едзе ў Берасце!

28га верасня а 14й гадзіне каманда сайта Адукацыя.інфо запрашае на сустрэчу берасцейскую моладзь, якая цікавіцца адукацыйнымі магчымасцямі ў Беларусі і за мяжой.

Вы даведаецеся пра стыпендыяльныя праграмы для беларусаў, слушныя пошукі “свайго” універсітэту, парады ад прафесіяналаў, як падаваць заяўку і праходзіць сумоўе, а таксама пазнаёміцеся з нашай камандай!

Мы рыхтуем цікавыя прэзентацыі і стылёвыя падарункі для актыўных удзельнікаў. Акрамя таго, з намі будуць прадстаўнікі Цэнта Шведскіх даследаванняў у Менску, якія таксама распавядуць пра свае праекты і адукацыйныя магчымасці ў скандынаўскіх краінах.

Просім вас папярэдне пацвердзіць свой удзел у мерапрыемстве кароткім паведамленнем на мэйл: adukacyjateam@gmail.com. Пазначце, калі ласка, сваё імя, прозвішча, арганізацыю альбо род заняткаў, кантакты.

Мерапрыемства адбываецца дзякуючы падтрымцы моладзевага грамадскага аб’яднання “Дзедзіч”.

VK

dzedzich

Recent Posts

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago