Categories: Еўраклуб

Магчымасці для маладых журналістаў (2 праграмы)

З 1 сакавіка да 31 траўня маладыя журналісты з дапамогай Фонда Роберта Боша пройдуць стажыроўку ў Берліне. Таксама ім прапаноўваецца навучанне пра правах чалавека са стажыроўкамі ў Польшчы і Чэхіі. Дэдлайны: 17.09 і 1.10.

На Берлін, за вопытам (патрэбна нямецкая мова!)

Фонд імя Робэрта Боша і Бэрлінская школа журналістыкі абвяшчаюць конкурс на стыпэндыю «СМІ – пасярэднік паміж народамі».

Навучаньне й праца адбудуцца ў Бэрліне з 1 сакавіка да 31 траўня 2015 г. і будуць уключаць:

  • першы месяц – пашырэньне ведаў пра Нямеччыну, адносіны паміж краінамі й агульныя пэрспэктывы ў ЭЗ – у форме размоваў, дакладаў і сустрэчаў;
  • наступныя два месяцы – практыка ў адным са СМІ нямецкай сталіцы – газэце, радыё ці тэлебачаньні, у залежнасьці ад кваліфікацыі ды прапановаў.

Стыпэндыяты пазнаёмяцца з працоўнымі буднямі нямецкіх калегаў і атрымаюць статус «часовых карэспандэнтаў» у Бэрліне, што дасьць магчымасьць рыхтаваць матэрыялы як для нямецкай рэдакцыі, так і для рэдакцыі на радзіме.
Стыпэндыяты атрымліваюць стыпэндыю ў памеры 1.100 эўра штомесяц, куратара ў нямецкай рэдакцыі, дапамогу ў пошуку жыльля ў Бэрліне на час практыкі.
Каму ўдзельнічаць?
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты, якія маюць стаж працы ў журналістыцы й добра валодаюць нямецкай мовай.
Інфармацыя пра правілы й умовы падачы заявак – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2014 г.

Правы чалавека – што павінны ведаць журналісты

Абвешчаны набор на ўдзел у Міжнародным адукацыйным курсе для журналістаў «Узмацненьне ўплыву журналісцкай супольнасьці на забесьпячэньне правоў чалавека».
Курс накіраваны на журналістаў з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, якія ўжо маюць досьвед асьвятленьня вострых грамадзкіх праблемаў ды канфліктных сытуацыяў, а таксама матываваныя актыўна асьвятляць пытаньні абароны правоў чалавека й грамадзкіх інтарэсаў у будучым.
Курс будзе працягвацца з кастрычніка 2014 г. да сьнежня 2015 г. і будзе складацца:

  • з двух чатырохдзённых трэнінгаў;
  • дзьвюх дыстанцыйных сэсіяў;
    адукацыйнага візыту ў Польшчу й Чэхію.

Каму падавацца?
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, якія працуюць ў дзеючых СМІ, маюць актыўную грамадзянскаю пазыцыю, вопыт падрыхтоўкі матэрыялаў у сфэры абароны грамадзкіх інтарэсаў, магчымасьць удзельнічаць ва ўсіх навучальных мерапрыемствах курсу, гатоўнасьць да супрацоўніцтва ў камандзе зь іньшымі ўдзельнікамі курсу.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна:
1. Запоўніць рэгістрацыйную анляйн-анкету (абавязкова паставіць галачку насупраць назвы Школы ўверсе старонкі!). Для таго, каб атрымаць доступ да анкеты, неабходна быць зарэгістраваным карыстальнікам сайту.

Зарэгістравацца як карыстальнік сайту можна па спасылцы http://edu.helsinki.org.ua/user/register
2. Падаць да 3-х уласных журналісцкіх матэрыялаў. Спасылку на іх неабходна паставіць у полі «Дадатковае заданьне» аплікацыйнай формы (у выпадку калі матэрыялы не апублікаваныя на інтэрнэт-рэсурсах, адсканаваныя друкаваныя публікацыі, фотарэпартажы, відэяролікі й аўдыёзапісы павінны быць папярэдне разьмешчаныя заяўнікам ў Інтэрнэце ў адкрытым, або абмежаваным доступе).
Першы сэмінар курсу пройдзе з 4 да 7 кастрычніка 2014 г. у Чарнігаве (Украіна).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне удзельнікаў, кампэнсуюць выдаткі на праезд.
Апошні тэрмін падачы заявак: 17 верасьня 2014 г.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся да арганізатараў ва Ўкраіне праз тэл.: +38 0509222348 (Вольга Сяргеева) ці праз эл. адрас: rozumiemopravaludyny@gmail.com
Больш інфармацыі – у файле.

 

Крыніца: ampby.org

 

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

7 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

10 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago