Categories: Еўраклуб

Еўрапейскі моладзевы парламент запрашае дэлегатаў ад Беларусі ў Львоў

Гэтым разам міжнародны форум пройдзе 9-12 кастрычніка на Ўкраіне. Тэма – устойлівае развіццё. Лёс Еўропы вырашаць табе! Падавай сваю заяўку на ўдзел да 20.09.

Lviv International Summit запрашае маладых парламентарыяў з Беларусі. Усяго плануецца сабраць 100 ўдзельнікаў, якія абмяркуюць тэму “Sustainable Development in Europe – On a Way to Unifying Standard”. Выказвайцеся і шукайце адказы на пытанні, якія стаяць перад Еўропай!

Праграма складаецца за 4-х дзён:

  • Дзень 1. Teambuilding.
  • Дзень 2, дзень 3. Праца камітэта. Работа над пытаннямі.
  • Дзень 4. Генеральная асамблея. Абарона рэзалюцый.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • Беларусы ва ўзросце 16-20 гадоў;
  • Ангельская мова дастатковага для размовы ўзроўню.

Пакрыццё выдаткаў

Усе выдаткі (праезд, віза, страхоўка) будуць пакрывацца на конкурснай аснове. Галоўная прычына 100% пакрыцця выдаткаў – якасць запаўнення заяўкі.

Вопыт удзелу ў мінулых сесіях – не абавязковы!

Тым беларусам, якія праявяць сябе на Львоўскай сесіі будзе дадзена магчымасць прадстаўляць Беларусь на міжнароднай сесіі ў Ізміры, Турэччына, вясной 2015.

Заяўка

Каб падацца, трэба запоўніць заяўку да 20.09.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на eypbelarus@gmail.com.

Facebook

Крыніца: ampby.org

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago