Categories: Культура

У Берасці абмеркавалі сучаснае мастацтва

’Паблік-арт у беларускім кантэксце 00-ых. Неафіцыйная сцэна’’ – лекцыя пад такою назваю прайшла ў Берасці.

Яе арганізатарамі выступілі акторы незалежнага тэатра ’’Крылы Халопа’’ сумесна з творчай моладзю горада. Мерапрыемства адбылося ў межах ’’Еўрапейскага кафэ’’.

„Публічная прастора – гэта не толькі частка нашага штодзённага жыцця,” – адзначыла лектар, арт-крытык Вольга Рыбчынская:

– Яно нібыта ў тым ліку фіксуе сляды нашага існавання, і тое, якім чынам фармулюецца гэтая публічная прастора, якім чынам мы адказваем на гэтыя фармуліроўкі, на гэтыя запыты, і як мы мадулюем сваю прысутнасць у гэтай публічнай прасторы, на мой погляд ад гэтага у той ці іншай ступені залежыць наша жыццё.

У часе лекцыі было абмеркаванае месца сучаснага мастацтва ў беларускім грамадстве, яго развіццё, а таксама які адбітак яно мела ў беларускай гісторыі.

budzma.by

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago