Categories: Грамадства

На месцы былой сядзібы Рамана Скірмунта плануюць стварыць культурна-турыстычны цэнтр

На Піншчыне ў вёсцы Парэчча, былым уладанні грамадска-палітычнага дзеяча Рамана Скірмунта, плануецца стварыць культурна-турыстычны цэнтр.

Ад уладанняў Скірмунтаў у добрым стане захаваліся толькі гаспадарчыя пабудовы і парк, які асабіста стварыў прэм’ер-міністр БНР.

Размовы аб стварэнні цэнтра вядуцца апошнія тры гады, але сёлета стала вядома, што комплекс у арэнду ўзяло буйное берасцейскае прадпрыемства. Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што цікавым турыстычным аб’ектам з’яўляецца Парэцкі парк:

– Выдатны турыстычны аб’ект – гэта Парэцкі парк. І гэты парк быў закладзены на мяжы 19-20 стагоддзя выбітным чалавекам Раманам Скірмунтам. Гэта быў і прыклад для астатніх, як на берагах ракі Ясельды можна стварыць выдатныя ўмовы для рэкрыяцыі, для адпачынку. Калі б сёння мы гаспадарліва, ашчадна аднесліся да гэтага парку, я думаю, што гэта быў бы вельмі цудоўны куточак.

Пакуль у Парэччы дзейнічае два гісторыка-турыстычныя аб’екты: этна-культурная сядзіба палешука і літаратурна-краязнаўчы музей беларускай пісьменніцы Яўгеніі Янішчыц.

budzma.by

pirozhok

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

11 хвілін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

3 гадзіны ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

19 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

21 гадзіна ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago