Categories: Гісторыя

У Ружанах занепадае сынагога ХVIII стагодзьдзя

Сынагога ў Ружанах разбураецца. Габрэяў тут не засталося, дах на помніку архітэктуры канчаткова развальваецца, на сьценах растуць дрэвы.

Ружанскую сынагогу збудаваў у канцы XVIII стагодзьдзя прыдворны архітэктар Сапегаў Ян Самуэль Бэкер. Гэты дойлід, родам з Саксоніі, за гады працы ў Вялікім Княстве Літоўскім збудаваў шмат архітэктурных шэдэўраў, сярод якіх — Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў.

Як распавядаюць краязнаўцы, на момант пабудовы сынагогі габрэйская абшчына Ружанаў налічвала каля 150 чалавек, якія жылі ў сваім квартале.

Дырэктар музэю палацавага комплексу Сапегаў у Ружанах Руслан Кніга распавёў, што зачынілі сынагогу ў 1940 годзе, а занепадаць яна пачала ў пасьляваенныя гады:

«Да вайны ў Ружанах з 6 тысяч жыхароў больш за 80% былі габрэямі. Пасьля вайны ў выніку нямецкага генацыду ў Ружанах іх фактычна не засталося. Немцы іх у асноўным пешшу на Ваўкавыск зганялі, адкуль эшалёнамі развозілі па канцлягерах… Сынагогу пасьля вайны пераабсталявалі на гаспадарчыя патрэбы. Пэўны час там быў нават малочны завод. Там і цяпер над алтаром бачны кантэйнэр, дзе малако адстойвалася. За самім будынкам больш-менш сачылі, бо ён быў ужо гаспадарчы. Але потым яго зачынілі, і будынак пачаў разбурацца».

У 2013 годзе на сходзе жыхароў Ружанаў абмяркоўваліся пытаньні разьвіцьця мястэчка. Тагачасны старшыня райвыканкаму Міхаіл Сяркоў казаў, што рэканструкцыя сынагогі ёсьць у плянах. Аднак пакуль справа ня зрушылася. На сьценах сынагогі пачынаюць расьці дрэвы.

З Ружан паходзіць Іцхак Шамір, які двойчы быў прэм’ер-міністрам Ізраіля, да гэтага працаваў на высокіх пасадах у ізраільскай выведцы «Масад».

svaboda.org

pirozhok

Share
Published by
pirozhok

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago