Categories: Наша Мова

Гарадскі квэст "Файна! Родна! Годна!" з прызамі пройдзе з 1 снежня ў Брэсце

Кампанія «Наша мова» запрашае актыўных і знаходлівых берасцейцаў з 1 снежня акунуцца ў гарадскія прыгоды з гульнёй “Файна! Родна! Годна!”.

Бясплатны квэст “Файна! Родна! Годна!” — гэта выдатны спосаб адпачыць, лепш даведацца Брэст, зрабіць масу класных фота, адчуць дух спаборніцтва і атрымаць файныя прызы.

Сутнасць гульні простая, але цікавая: ў розных месцах Брэста будуць схаваныя «скарбы», адшукаць якія дапамогуць анлайн-падказкі на старонцы Нашай мовы. Так шпацыр па горадзе ператворыцца ў займальнае расследаванне, дзе трэба знайсці коды і цытаты беларускіх пісьменнікаў і хутчэй паведаміць аб гэтым ў групе гульні. Адгадкі будуць закладзены 1 снежня і з 17:00 аўторка варта прыступіць да іх пошуку, бо хто першы— той і малайчына. Драйв ад працэсу і радасць ад знаходак гарантаваныя!

Каб стаць удзельнікам гэтай бясплатнай гульні, любы ахвочы можа сабраць і зарэгістраваць каманду з сяброў або далучыцца да іншых гульцоў. Удзельнікаў чакаюць загадкі, даследаванні, адрэналін і, вядома, падарункі. Каманда-пераможца атрымае настолку ад symbal.by і торбу з фірмовымі сувенірамі ад арганізатараў. Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, таксама атрымаюць па эксклюзіўнай торбе з прынтом «Вечны валацуга» і сувенірамі.

Для ўдзелу ў квэсце”Файна! Родна! Годна!”неабходна зарэгістравацца па гэтай спасылцы. Рэгістравацца можна на працягу ўсёй гульні, але зрабіць гэта трэба абавязкова.

Калі: 1-6 снежня.

Дзе: г. Брэст.

Гульня праводзіцца пры падтрымцы АРР «Дзедзіч». Удзел бясплатны! Усе падрабязнасці — vk.com/kvest_nashamova.

Даведка:

Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, акцыя “Мова дзеткам” і іншыя. У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.

pirozhok

Share
Published by
pirozhok

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago