Categories: Адукацыя

Сонечныя краіны для самых актыўных!

Моладзь ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў запрашаецца да ўдзелу ў праграме лідарства “Altemus“. Навучанне адбудзецца ў сярэдзіне жніўня 2016 года ў Гішпаніі ды Партугаліі.

Праграма скіравана на развіццё лідарскіх якасцей і навыкаў, набыццё новага досведу працы з супольнасцю і міжнародны абмен.

Удзельнікі праграмы змогуць даведацца больш пра планаванне, пастаноўку мэтаў, пабудову каманды і вырашэнне праблемаў у калектыве.

У праграмным трэнінгу возьме ўдзел міжнародная каманда кваліфікаваных прафесіяналаў. Па заканчэнні ўдзельнікі атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Кіргізіі, Турцыі, Расіі, Аргенціны, Бразіліі, Кубы, Чылі, Індыі , Малайзіі, Мексікі, В’етнама, М’янмы (Бірмы), Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі; вітаюцца ўдзельнікі з краін Балтыі, Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, Балканаў, а таксама прызнаныя ўцекачы, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў ЕЗ або Канадзе, ці стыпендыяты DAFI;
  • узрост – 20-29 гадоў;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • добрая фізічны і псіхічны стан, здольнасць вытрымаць 5-8-гадзінную вандроўку пешшу з заплечнікам вагой у 10 кг па горнай альбо пагорыстай мясцовасці.

Арганізатары заахвочваюць удзел маладых людзей, якія імкнуцця да развіцця чалавечых якасцей і лідарскага патэнцыялу.

Вітаюцца кандыдаты, якія працуюць:

  • з уразлівымі сацыяльнымі групамі (дзецьмі, сталымі людзьмі, людзьмі з інваліднасцю, мігрантамі, псіхічна хворымі, моладдзю з групаў рызыкі);
  • у галіне супрацьдзеяння карупцыі, дыскрымінацыі, беднасці;
  • у кірунку прамоўцыі аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі;
  • у сферы сацыяльных інавацый.

Фінансавыя ўмовы

Удзел студэнтаў – бясплатны, працоўныя маюць зрабіць унёсак у памеры 75 еўра.

Пражыванне і харчаванне ўдзельнікі аплочваюць самастойна (прыкладна 45 еўра на дзень). Для невялікай колькасці ўдзельнікаў прадугледжаны стыпендыі. Кандыдаты на стыпендыі мусяць ліставаць на е-мэйл Scholarships2016@altemus.org.

Падаць заяўку можна на гэтай старонцы.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2016 года.

З дадатковымі пытаннямі неабходна звяртацца на е-мэйл ALP2016@altemus.org. Больш інфармацыі – тут.

Крыніца: adukacyja.info.

dzedzich

Recent Posts

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

1 хвіліна ago

Кераміка, што аб’ядноўвае пакаленні

Вольнага часу ў Ганны Абрамчык амаль няма. Наша гутарка заспела яе ў дарозе, прыйшлося некалькі…

17 хвілін ago

Зрабіце музыку гучней. Як піяршчыца паказвае, што берасцейскі рок яшчэ жывы (і не толькі рок)

Алена – прадстаўнік зусім не тусовачнага пакалення. Канцэрты ў парку ці ДК – не пра…

43 хвіліны ago

Акіта ў пошуках дома. Як добры фотаздымак дапамагае знайсці сям’ю жывёлам

Развіццё грамадства вызначаецца тым, як людзі ставяцца да жывёлаў і людзей з абмежаваннямі. На жаль,…

48 хвілін ago

Сляды на вадзе. Як рыбалка парвала YouTube

«Ёсць такое цвёрдае правіла. Устаў раніцай, умыўся, і адразу ж прывядзі ў парадак сваю планету»…

1 гадзіна ago

Ёжных спраў майстра ці што такое ёга.

Ёгай сёння мала каго здзівіш. Сёння - гэта папулярнае захапленне не толькі ў Берасцi, але…

2 гадзіны ago