Categories: Моладзь

Як змяніць грамадства праз культуру? ArtPlatform чакае адмыслоўцаў

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” сумесна з Еўрапейскай культурнай фундацыяй (Амстэрдам, Нідэрланды) абвяшчаюць конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме ArtPlatform 2016-2017.

Адукацыйная праграма накіраваная на прафесійнае развіццё беларускіх мэнэджараў культурных і сацыяльных праектаў, што маюць скіраванасць на дасягненне грамадскіх зменаў пры дапамозе культуры.

Тэматыка лекцыяў і практычных заняткаў уключае:

  • ролю культуры ў развіцці мясцовых супольнасцяў і вырашэнне сацыяльных праблемаў;
  • стратэгічнае планаванне;
  • распрацоўка, ажыццяўленне, прасоўванне і ацэнка ўплыву культурных праектаў;
  • прыцягненне рэсурсаў для ажыццяўлення праектаў;
  • устойлівае развіццё арганізацыяў, кіраванне людскімі рэсурсамі ды іншае.

Працягласць праграмы – сем выязных сесій у перыяд з верасня 2016 да траўня 2017 года. Удзел – бясплатны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • абгрунтаванне заяўкі;
  • наяўнасць досведу ў ажыццяўленні культурных і / або сацыяльных ініцыятываў;
  • досвед міжсектарнай супрацы.

Каб узяць удзел, неабходна да 10 траўня 2016 года даслаць заяўку і матывацыйны ліст на е-адрас info@ygallery.by з пазнакай ArtPlatform 2016-2017.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на адрас info@ygallery.by.

Крыніца: adukacyja.info

dzedzich

Recent Posts

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

31 хвіліна ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

17 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

18 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago