Сёньня дзень народзінаў у народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882—1942). Адна з самых легендарных сямейных пар у гісторыі нашай літаратуры гэта, безумоўна, Янка Купала і Ўладзіслава Луцэвіч. Іхні дом быў ці ня самы гасьцінны для маладых паэтаў, празаікаў, мастакоў, рэжысэраў, актораў і кампазытараў.
1) Пры першай сустрэчы Янка Купала не спадабаўся будучай жонцы.
Уладзіслава Францаўна ўспамінала: «Калі я першы раз убачыла Янку Купалу, ён мне тады чамусьці не спадабаўся. Захапляючыся яго вершамі, я стварыла ў сваім уяўленьні нейкі незвычайны вобраз паэта. Сваім сьціплым выглядам ён нагадваў звычайнага сялянскага хлапца»
2) Яго манера чытаньня ратавала ад сварак сямейныя пары.
Пісьменьнік Барыс Мікуліч успамінаў, што аднойчы, пасварыўшыся з жонкай, пайшоў у госьці да Янкі Купалы: «Что такой грустный?» — «Ах, это он поссорился с его чудесной женой», — опередила меня Вл. Фр. [Уладзіслава Францаўна — В. Дэ Эм] «Надо было жениться на моей племяннице», — полушутливо заметил И.Д. [Іван Дамінікавіч — В. Дэ Эм] Вдруг встал, ушел в кабинет и вернулся оттуда с томом и очками. «Не возрожаете вспомнить старое?» — и стал читать. Это был цикл «Яна і я». Читал он тихо, и тогда я понял всю прелесть простого рокотания его низких задушевных нот (…) успокаивающе-чудесно подействовало это чтение, так умиротворяюще было очарование этими стихами…” У той жа вечар Мікуліч памірыўся з жонкай і надалей, згадваючы Купалава чытаньне, больш ніколі зь ёй не сварыўся.
3) Не заўсёды дружна жыў з Уладзіславай Францаўнай.
Ужо ў 1916-м годзе паэт жаліцца Браніславу Эпімах-Шыпілу: «Жонка трохі на нервы хварэе. Вось ці не знаеце, паночку, якога добрага доктара ад гэтай хваробы, а то чыстая бяда, і сама мучаецца, і мне невялікае шчасьце»; Якуб Колас паведамляў сваёй жонцы Марыі Міцкевіч, што Ўладзіслава Францаўна: «Крыўдзіцца на Янку, што ён праганяе яе. Наогул, жывуць яны (…) асабліва нядружна»; па ўспамінах Барыса Мікуліча: «Порой казалось, что наедине этим двум замечательным людям как-то тяжело, острота юных чувств ведь давно ослабла, а семьи не получилось»; Заір Азгур адзначае, што Купала і Уладзіслава Францаўна: «…склалася ўражаньне, не любілі быць удваіх»; сам жа паэт, адпачываючы на Чорным моры, пісаў Алесі Александровіч: «Мілая Алеська! Прывітаньне Вам з далёкага Чорнага мора і паўднёвага сонца. Атдыхаем тут з жонкай, што называецца. Канечна, аднаму было б яшчэ лепей. (…) Шкадую шчыра, што Вас тут няма. Вот бы наўхажываліся!»
4) Быў самым галянтным кавалерам з тагачасных беларускіх пісьменьнікаў.
Сакратар ЦК КП (б)Б па прапагандзе і агітацыі Цімох Гарбунў згадваў: «…появилась польская звезда оперетты — знаменитая Ганка Орданувна. (…) Янка Купала, как галантный кавалер, все свое внимание отдал (…) актрисе. (…) Она, как птичка, щебетала ему что-то, садилась к нему на колени, целовала…»; Заір Азгур дадае: «Мы слухалі гутарку польскага консула і глядзелі, як танцуе Янка Купала. Нам было прыемна, што ён такі джэнтльмен, умее і вальс танцаваць і па-польску размаўляць.»; Жонка Пятра Глебкі Ніна (зь якой паэт часта абедаў у рэстаране «Метраполь») успамінала: «…у адносінах да жанчын быў джэнтльменам, у высокім разуменьні гэтага слова. Ён не мог абразіць або зьняважыць жанчыну і не дазваляў нікому непачціва гаварыць пра яе. (…) мы пайшлі абедаць у «Метраполь». Заказанага мною зялёнага гарошку не аказалася. (…) Купала (…) гнеўна сказаў афіцыянту: «Як гэта — няма? Для жанчыны ўсё і заўсёды павінна быць. Гарошак прынесены. Яго „пазычылі“ ў другім рэстаране».
5) Любіў, калі яму ўголас чыталі яго творы. Асабліва, калі гэта рабілі юныя паэткі.
Канстанцыя Буйло ўспамінае пра тое, як упершыню прачытала п’есу «Паўлінка»: «Дзяўчынкай гадоў 14-ці, прыехаўшы ў Вільню, я першы раз зайшла ў рэдакцыю «Нашай Нівы». (…) Вечарам высьветлілася, што ўсе мае знаёмыя выехалі на дачу, і мне няма дзе начаваць. Купала прапанаваў мне пераначаваць у рэдакцыі. (…) Купала прынёс бутэльку лёгкага салодкага віна і яблыкаў. Мы селі на канапе, і я папрасіла яго пачытаць вершы (…) «Не, — сказаў Купала. (…) Ён прынёс вялікі рукапісны сшытак (…): „…пачытай ты крышачку, а я адпачну“. (…) Мне здавалася, што гэта казка. (…) Я пачала чытаць і так увайшла ў ролі герояў, што спрабавала нават іграць іх, зьмяняючы голас і міміку. Янка, задаволены, слухаў.»
6) Быў супраць шчасьлівага фіналу ў «Паўлінцы».
Моцна спрачаўся з рэжысэрам Еўсьцігнеем Міровічам. Паводле артыста Яўгена Рамановіча: «Міровіч узяў і паставіў „Паўлінку“. Праўда тут ўзьніклі спрэчкі. Міровіч прасіў Купалу, каб той перарабіў канцоўку п’есы…». Паўлу Малчанаву, які ставіў «Паўлінку» у Бабруйску, Купала катэгарычна адмовіў мяняць фінал: «…з пераробкай фіналу «Паўлінкі» ў мяне нічога не атрымалася. Купала не згадзіўся мяняць яго: «Так было напісана, так няхай і застаецца!»
7) Мог злосна пажартаваць зь якой-небудзь знарочыстай модніцы.
Па ўспамінах пісьменьніцы Зінаіды Банадрыны: «…у мяне выйшаў у сьвет зборнік вершаў „Вясна-цвет“. Атрымаўшы ганарар, я спакусілася на модныя замшавыя пальчаткі кафейнага колеру. (…) надзела пальчаткі, бягу да Купалаў. (…) Дзядзька Янка (…) прыглядаўся да маіх пальчатак. (…) Зьняла, падала, каб бліжэй разгледзеў, пахваліў… Праз хвіліну ён кінуў мае цудоўныя дарагія пальчаткі за плот у гушчар пякучай крапівы (…). Вядома, я лыпаю вачыма і ледзь не плачу. Купала сьмяецца. Потым робіцца сур’ёзным і па-бацькоўску гаворыць: „Не трэба быць малпай…“ Я не кінулася ў крапіву, хоць і атрымала на гэта дазвол».
8) Любіў багемнае жыцьцё.
У лісьце да Л. Клейнбарта паэт пісаў: «Пребывание в Петербурге в смысле встреч с русскими литераторами мало чем отличалось от Вильны. Таксама увлекался веселой компанией, которая в смысле духовном мало чего могла дать. Но она, должно быть, давала некоторый жизненный опыт и познание людей. Я теперь только думаю, что я оказался сильнее Есенина, хотя мы оба выходцы из глухой деревни и обоих нас захлестывала городская грязь. Только ему пришлось жить в городском омуте послереволюционном, мне — в дореволюционном»; Барыс Мікуліч дадаваў: «Было нечто в натуре Купалы от разгульной польской шляхты…».
9) Абражаўся, калі ў рэстаране за яго расплочваліся.
Па ўспамінах Максіма Лужаніна: «Іван Дамінікавіч запрасіў павячэраць у «Метраполі». Ён прыйшоў з нашай агульнай знаёмай. За размовамі мы прасядзелі доўга, як раптам Купала (…) пайшоў званіць у гасьцініцу (…) Мерачыся паскорыць адыход, я папрасіў рахунак і памкнуўся разьлічыцца. «А хто каго запрашаў? — пачуў над вухам Купалаў голас. — Не бярыце яго грошай, яны фальшывыя!»
10) Быў абураны, што «Наша Ніва» ігнаравала яго кнігу «Шляхам жыцьця».
У рэдакцыю «НН» за 18.04.1913 г. пісаў: «Шаноўны пане рэдактар! Цікава дужа вядзецца ў Вашай газеце аддзел беларускай бібліяграфіі. У апошнім (…) нумары (…) надрукавана: „За студзень і люты нічога не выйшла, у маі выйдзе зб. вершаў М. Багдановіча, а можа, і яшчэ што-кольвечы, калі зьбярэмся з грашыма“. Што гэта — жарт першаапрэльскі ці што іншае?.. (…) у красавіку [выйшла — В.Дэ Эм] мая кніжка „Шляхам жыцця“, каторую ў Вашу рэдакцыю паслаў. (…) Мне здаецца, што за 5 год майго супрацоўніцтва я не заслужыў на тое, каб так беззасьценчыва ігнараваць маю новавыйшаўшую кнігу, як гэта Вы зрабілі…»
11) З халодным спакоем ставіўся да творчасьці Максіма Багдановіча.
Л. Клейнбарту пісаў: «С первых же стихов его я почувствовал в нем искреннего поэта, но увлечься им, как, может быть, он этого заслуживал, я не мог — очень уж по-разному мы писали: у меня мотивы гражданско-национальные, у него — чуть ли не „искусство для искусства“, за малым исключением».
12) Вымуштраваў свайго сабаку Рэкса, каб ён раней часу не выпускаў з хаты гасьцей.
Паводле ўспамінаў Яўгена Рамановіча: «Купала запрасіў усіх да сябе «на шклянку гарбаты». (…) Усе былі радасна ўзбуджаныя (…) У невялічкай зале было цесна. Я выбраў момант і ціха вышмыгнуў за дзьверы, але ў сенцах наткнуўся на сабаку. Я спалохаўся і ўціснуўся ў кут. Дзьверы з хаты адчыніліся, высьветліўшы сенцы, і Купала крыкнуў: «Рэкс, на месца! Хто тут? Ты куды, хлопча?» «Хачу дахаты, пара і меру знаць». «Як дахаты, калі на стале яшчэ талеркі не прыбраныя. Ты мне ўсіх гасьцей да пары падымеш…»
13) Любіў глядзець кінахроніку.
Драматург Кастусь Губарэвіч адзначаў, што паэт: «…кінахроніку любіў, у чым сам прызнаўся ў далейшай нашай гутарцы. Я меў тады дачыненьне да мінскай кінастудыі хранікальна-дакументальных фільмаў і Іван Дамінікавіч пачаў цікавіцца, якія значныя падзеі студыя здымае, што новага ў бліжэйшыя часы можна будзе ўбачыць на экране (…). Быў такі невялічкі кінатэатрык „Спартак“ (…) у ім часьцей за ўсё дэманстраваліся праграмы беларускіх хранікальна-дакументальных фільмаў. Іван Дамінікавіч прызнаўся, што гэта яго любімы кінатэатр, ён часьцяком глядзіць там такія праграмы.»
14) Быў несправядлівы да літоўскай оперы.
Па ўспамінах Цімоха Гарбунова, на прапанову схадзіць на літоўскую опэру: «Купала совсем запротестовал: «Не пойду я слушать этих литовцев. Они поют, как ломанные трубы. Вот лучше посмотреть на полек. У них и голосок лучше, и одежда приятнее».
15) Яго першы верш меў гумарыстычна-эратычнае гучаньне:
З ліста да Л.Клейнбарта: «Первое стихотворение на белорусском языке я написал, если можно так выразиться, случайно. Ехал я в Минск. Передо мною ехали известные мне барышни высшего от меня класса. Вдруг они выпали из повозки довольно в пикантных позах. Вот этот эпизод и толкнул меня написать юмористическое стихотворение. (…) С этого времени я и начал писать.»
16) Будучы каталіком, выступаў у беларускім правапісе, тым ня менш, за кірыліцу.
У 1912 г. паэт пісаў: «Шрыфт рускі не пераіначыць (як некаторыя думаюць) нацыянальнай беларускай душы (…). Беларус астанецца беларусам, як асталіся балгары — балгарамі, сербы — сербамі і ўкраінцы — украінцамі, хаця і друкуюць свае кніжкі так званай „гражданкай“… Культуру не шрыфт творыць, а ідэі (…); і не шрыфт загароджвае дарогу дарогу беларусам да ўсясьветнай культуры, а тыя роднае зямлі сыны, каторыя ўтапілі і топяць свае беларускія душы толькі ў хвалях Віслы або Волгі».
17) Стараўся ратаваць сваіх рэпрэсіраваных сяброў.
У 1927 г. падпісаў хадайніцтва аб вызваленьні Францішка Аляхновіча: «Для створцы і арганізатара Беларускага тэатра (…), для актыўнейшага беларускага дзеяча і драматурга, якім зьяўляецца Францішак Аляхновіч, мы просім літасьці (…) Мы просім дараваць волю…»; у 1939 г. разам з Якубам Коласам і Зьмітраком Бядулем спрабаваў выратаваць легендарнага выдаўца Аляксандра Ўласава: «Мы хорошо знаем Власова как человека, преданного трудовому народу, как культурного работника и собирателя разрозненной белорусской интеллигенции с тем, чтобы поставить ее на службу народа. (…) мы просим Вас, тов. Пономоренко, пересмотреть вопрос о Власове и (…) дать ему возможность реабилиторовать себя на советской работе.»
18) Раз у 10-год у жыцьці Янкі Купалы адбываліся трагічныя падзеі.
За выключэньнем 1910-х гадоў, кожнае дзесяцігодзьдзе паэт сутыкаўся са сьмерцю: у пачатку 1890-х гг. ён ледзь не патануў: «Тапіўся ў возеры пры купаньні, спас пастушок»; 14-га траўня 1902 г. — сьмерць бацькі, а восеньню памірае малодшы брат Казімір і дзьве сястры Сабіна і Гэля; у студзені 1920-г. паэт ледзь не памірае ад пэрытаніту: «…у 1920 г., у студзені, я захварэў страшнай хваробай: гнойнае запаленне сляпой кішкі (па-вучонаму перытаніт). Пралежаў у бальніцы, змагаючыся з смерцю, тры месяцы і выйшаў з пакрыўленай губой і з надломаным зусім здароўем; 20-га лістапада 1930 г. пасьля серыі допытаў робіць харакіры; 28 чэрвеня 1942 г. — гіне, выпаўшы з лесьвічнага пралёту гасьцініцы «Масква».
19) Яго спробу самагубства ў 1930-м годзе работнікі НКВД зьдзекліва прадставілі, як нязначнае раненьне.
1-ы сакратар ЦК КП (б) Беларусі Канстанцін Гей пісаў: «Покушение было несерьезным. Купала ударил себя перочинным ножом в правый бок, жизнь его вне опасности.»; Янка Скрыган успамінаў, што калі напачатку 30-х убачыў Янку Купалу ў лазьні, то быў шакіраваны: праз увесь жывот паэта праходзіў вялікі, ірваны шнар.
20) Яго жыцьцёвае крэда: сапраўдны паэт павінен заўсёды дапамагаць паэту.
Паводле Барыса Мікуліча: «В Купале поражало редкое среди белорусских поэтов стремление помочь нуждающимся, поддержать слабых. Помню заключили с ним договор на сборник избранных его стихов. Он настаивал, чтобы подбор стихов поручили одному литератору, который нуждался. я сказал ему, что такую работу безвозмездно можно выполнить аппаратом издательства, а нуждающийся литератор может получить у нас перевод. «Нет-нет, — заторопился Купала, — это отнимет у него много времени, пусть он лучше пишет, а стихи подберут моя жена с его женой».