Categories: Медыя

Тыдзень супраць фашызму і ксенафобіі ў Беларусі

Сённяшні свет – бардак. Зводкі навін штодня складаюцца з сітуацыяў, поўных агрэсіі і нянавісці адных людзей у адносінах да іншых. Ці можам мы на гэта паўплываць?

9 лістапада – Міжнародны дзень супраць фашызму і антысемітызму. Моладзевая Праваабарончая група-Беларусь сумесна з:

  • MAKEOUT – праэкт пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі;
  • Праўныя Дарэктары – асьветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;
  • BarankiPunx – інцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьстаяння дыскрымінацыі;
  • інтэрактыўныя праэкты Дома-музэя Ганны Франк па правах чалавека і гістарычнай памяці (Нідэрланды)

традыцыйна далучаецца да Агульнаеўрапейскага Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму, ініцыяванай і правадзімай пры падтрымцы Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.

У межах Тыдня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, з дапамогай якіх будуць паднятыя важныя пытанні, якія датычацца кожнага сучаснага чалавека.

9 лістапада ў Менску будзе арганізаваны Вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Прагляд пачнецца а 19:00 у памяшканні па адрасе: Ціміразева, 46а, Ynot. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Музэем Ганны Франк (Нідэрланды).

11 лістапада да Тыдня далучыцца Магілёў. Ініцыятыва «Праўныя Дарэктары» правядзе прагляд і абмеркаванне фільма з дыскусіяй «Ганна Арэндт». Пачатак а 18:20 у грамадскім цэнтры «Кола».

12 лістапада сумесна з «MakeOut» ў Менску пройдзе ўводны сэмінар па “Глыбінным антыфашызме”. Правядзенне мерапрыемства запланавана на 13:00-15:00. Анкету запаўняць тут.

13 лістапада зноў жа сумесна з «MakeOut» ў Менску пройдзе паказ і абмеркаванне тэматычнага фільма. Пачатак а 18:00.

У гэты ж дзень, 13 лістапада, у Баранавічах сумесна з «BarankiPunx» пройдзе прагляд фільма «Экстрэмісткі». Арганізатары будуць чакаць Вас а 16:00. Пасля будзе арганізаваная дыскусія і рэп-канцэрт у падтрымку тэмы. Адрас: Клубная, 6.

18 лістапада ў Горадні Вы зможаце прайсці Ўводны семінар у канцэпцыю “Глыбіннага антыфашызма”. Мерапрыемства пачнецца а 18:30.

 

Важна! Для ўдзелу ў семінарах Вам неабходна запоўніць анкету ўдзельніка, пасля чаго арганізатары звяжуцца з Вамі і паведамяць пра месца правядзення мерапрыемства.

Як усе гэтыя кінапрагляды і сэмінары зменяць нашую будучыню? Калі мы не падумаем пра гэта сёння, заўтра можа быць ужо запозна.

Darya

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

2 гадзіны ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

5 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

21 гадзіна ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

23 гадзіны ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago