Categories: Культура

Які цуд! Паглядзіце, як выглядае традыцыйны беларускі строй у сучасным аздабленні

На ютубе выйшаў новы выпуск праекта, які раскрывае хараство беларускага нацыянальнага строю ў сённяшніх рэаліях. Паглядзіце, як стылёва выглядаюць сучасныя дзяўчаты ў старажытных касцюмах, што насілі нашыя продкі тры стагоддзі таму. Другі выпуск – экскурс у Маларыцкі край.

У відэа пабачыце, як апраналіся беларускі, якія жылі ў вёсках Хаціслаў, Гвозніца і Збураж. Даведаецеся, як называецца тая ці іншая дэталь касцюма. Атрымаеце эстэтычнае задавальненне ад таго, якія ж неймаверна прыгожыя нашыя дзяўчаты ў традыцыйным строі.

Праект «Традыцыйны строй» – гэта першая анлайн-энцыклапедыя аўтэнтычных традыцыйных строяў Беларусі. Дзякуючы праекту вы даведаецецся, як апраналіся нашы продкі ў розных рэгіёнах краіны. Пабачыце, што нацыянальнае адзенне беларусаў адрознае не толькі ад адзення славянскіх суседзяў, але і ў межах самой Беларусі мае значныя асаблівасці. А таксама дазнаецеся пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны элемент традыцыйнага строю.

Наступныя відэа будуць публікаваць на ютуб-канале ЭтнаТрадыцыі. Можаце ўжо паставіць званочак на ютубе, каб не прапусціць.

Сам праект рэалізоўваецца на беларускай і англійскай мовах, што дазволяе дзяліцца беларускай нацыянальнай прыгажосцю з сябрамі-замежнікамі.

Вы можаце падтрымаць праект, каб новыя выпускі пабачылі свет як мага хутчэй.

PayPal: etnatradycyja@protonmail.com
Данэйшн: https://www.facebook.com/donate/918026045702420/

Праект рэалізуецца ўстановай «ЭтнаТрадыцыя» сумесна з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

dendetlet

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago