Нават у смутныя часы прапануем вам падборку рэлізаў ад беларускіх выканаўцаў. Нагадываем вам, дараженькія, музыка ёсць. Разбірайце!
Intelligency “TechnobluesTherapy”(P.1) — хлопцы парадавалі ажно цэлым альбомам, абяцаннем другой часткі, а таксама выдатным фітом з Антохай MC. Вялізны лайк і рэспект ад DzeЦікава.
Няміга (не блытаць з NEMIGA) “Дзверы” — «Часам, перажыўшы нейкі балючы вопыт, мы з цяжкасцю адкрываем свае сэрцы, свае дзверы, для новых людзей і падзей. Але трэба вучыцца нанова давяраць», — кажуць музыкі гурта пра сэнс сваёй песні.
negative zero «Субботний Армагеддон» — неонавы вайб і прыгожыя дзяўчаты ў кліпе ад выканаўцаў з Берасця.
The Lone Warbler «Singing in the Night» — першы сінгл ад выканаўцы з Магілева. Смачны чыл джаз фьюжн. Проста бярыце і атрымлівайце асалоду.
Сумленне «Самы лепшы дзень у жыцці» — шчырая акустыка з Лепеля. Слухаем вершы, прапітанныя сумам і любоўю.
ZAKHARIK “Воображение” — загадкавая Саша Захарык зноў завітала ў нашу падборку з новым вясновым трэкам.
Паветра “Куды заходзіць сонца” — беларускамоўны індзі-рок праект з Магілева. Варта ўвагі, абавязкова паслухайце.
JМORS “Не помирай” — неверагодная і ўсім знаёмая песня, перазапісаная на ураінскай мове спецыяльна да канцэрта ў Кіеве, які так і не адбыўся.
Аня Жданова «До Луны и выше» — пяшчота і каханне ў трэку, які быў запісаны да гэтага ўсяго.
Iva Sativa “Калыханка” — ласкавыя спевы, напісаныя с вялікай любоўю і верай ў лепшае. Iva спявае, каб пачулі. Паслухай.