Музыка

Плэйліст беларускіх рэлізаў: Naviband, Невіка, negative zero і яшчэ шмат цікавага

Трымайце вялікую падборку беларускіх рэлізаў! Святы пад выдатны плэйліст разам з DzeЦікава!

Як новы год пачнеш – так яго і правядзеш. А пачнем пад добрую музыку.

Невіка «Папараць-кветка» — зіма, але ўспаміны пра лета павінны грэць усю астатнюю частку года. Грэемся разам са спявачкай з Менска!

СОЮЗ “Force of the Wind” — дзевяць трэкаў ад менскіх хлопцаў, якія напэўна здзівяць гучаннем і канцэнтрацыяй лёгкасці, якасці і кайфа.

Naviband “Печаль» — кранальны трэк, а яшчэ вельмі прыгожае і стылёвае відэа.
Не праходзьце міма, гэта проста маст сі гэтай восені.

https://youtu.be/CDi8TFGDyDs

negative zero “Девочка с глазами игуаны”, “Первобытный грув» — вы нічога не ведаеце аб прадуктыўнасці, калі не знаемы з гэтымі берасцейцамі. Два трэкі за месяц! Слухаем!

(https://vk.com/wall-23437529_214)
РСП «Ровар» — прысвячаецца ўсім, у каго ёсць жалезны конь, выконваецца на чысцейшай трасянцы. Слухаем!

pawluchenko “Холодным”, “Виселица”, “На руках”— загадкавая і вельмі таленавітая Надзея з двума новым трэкам і адным фітом. Паслухайце, гэта зноў супер.

Intelligency “Pa-pa” — чарговая порцыя свежага беларускага тэхнаблюза: лёгка, модна, эфектна!

AKUTE “Напалову тут” — адбылося, сябры! Ажно цэлы альбом, яшчэ зусім гарачы. Забірайце!

Lear “Бяжы” — выдатны трэк і відэа, прысвечанае праблеме хатняга гвалту. DieЦікава выказвае рэспект, дадае ў плэйлісты і спадзяецца, што вы зробіце тое ж самае.

NEM!GA “Сумасшедшая суббота” — заклік танчыць ад прыгожага і таленавітага дуэта з Менску. Прапанова ад якой цяжка адмовіцца: танчым!

znak stop “Simple step” — дуэт з Берасця з новым сінглам. Заценьваем працу землякоў і не забываем пра падабайкі!

БЕЗ БИЛЕТА “Дети Солнца” — шчыры лірычны альбом ад пасталеўшых летуценнікаў. Абавязкова слухаем і дзелімся з сябрамі!

Palina “Земля горит” — сумная індзі-поп спявачка і аўтарка з Менска выпусціла сінгл пра смеласць жыць і пра апоры, якія ўнутры нас. Слухаем, натхняемся і не забываем танцаваць!

Ana Zhdanova “Тонкие льды» — выдатны рэліз ад беларускай Sophie Elis Bextor: з густам, з сэнсам, на стылі.

Chornabrova “Сарматыя”— актрыса, рэжыссерка, спявачка і яе другі альбом на тэксты з паэмы Марыі Мартысевіч.

https://music.youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_mArnX-Mt8mme4lWIu8UP2SZ3qxZckjWf0&feature=share

Пакінуць адказ