Мастацтва супраць трывогі


Сённяшні час адрозніваецца хуткасцю, вялікай колькасцю інфармацыі, зменлівасцю і нявызначанасцю. А яшчэ трывожнасцю і хваляваннем, і не разуменнем таго, што нас чакае ў будучыні. Спраўляцца са станам турботы і перажыванняў становіцца ўсё цяжэй.

Трывога, адсутнасць лёгкасці і радасці, турботы і стрэс – гэта тое, што стала знаёмымі амаль кожнаму з нас. І гэтыя словы – трывога, страх, стрэс, дэпрэсія сталі гучаць так часта, што ідэя праекту прыйшла сама сабой. Было і цікава і вельмі істотна разабрацца з тым, што гэта такое “трывога”, як з ёй спраўляцца і ці магчыма гэта ўвогуле.



Мэта праекта – у павышэнні ведаў і карыстанне метадамі арт-тэрапіі.



Аўтарка праекту, псіхолаг Ірына Дац, ведае не толькі, што гэта такое, але і што з гэтым рабіць. Шмат часу пайшло на падрыхтоўку да тэмы. І таму, што хацелася данесці інфармацыю якасна і даступна для аўдыторыі. І дзеля таго, каб удзельнікі сустрэч дзяліліся сваім досведам таго, як яны спраўляюцца з трывогай.

Варта адзначыць, што на першую лекцыю сабралася аўдыторыя, якой сапраўды было актуальна зразумець прычыны трывогі, і даведацца пра метады барацьбы з ёю. Прыемна было чуць пазітыўныя водгукі і словы аб тым, што лекцыя была карыснай і дапамагла спраўляцца са складанымі момантамі жыцця. А яшчэ фідбэк пацвердзіў і ўпэўніў у тым, што тэма актуальная і людзям гэта цікава і важна.

Зусім нядаўна прайшла арт-тэрапеўтычны майстар-клас з метафарычнымі асацыятыўнымі картамі. Гэта вельмі цікавы і незвычайны фармат. Праца з метафарычнымі карткамі паглыбляе гэты працэс. Кожны ўдзельнік спрабуе знайсці адказы на асабістыя запыты ўнутры. Гэта вельмі важныя і глыбокая праца. А потым удзельнікі сустрэчы малявалі тое, што адчувалі. Нехта маляваў трывогу і сум, а нехта тое, што дапамагае спраўляцца і ўздымае настрой. Дзве дзяўчыны нават плакалі. Але гэта і ёсць арт-праца. Усе без выключэння ўдзельнікі адзначылі, што было вельмі ўтульна і шчыра.



Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 гадзіны ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago