Categories: Грамадства

Дзедзіч зарэгістравалі!!!

Інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова “Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” – такую назву носіць цяпер арганізацыя з 11-цігадовай гісторыяй. Пасведчанне аб рэгістрацыі сябры арганізацыі атрымалі 23 верасня.

“Дзедзіч”, заснаваны ў лістападзе 1999г. студэнтамі Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта, большую частку свайго існавання не меў фармальнага статусу. Зарэгістраваны Упраўленнем юстыцыі ў 2002-м годзе, ужо ў 2006-м за актыўную грамадзянскую пазіцыю сябраў арганізацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў ён быў ліквідаваны па рашэнні суда. Папярэдняя спроба аднавіць легальны статус была зробленая ў верасні мінулага году. Але тады Упраўленне юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі па фармальных прычынах.

Негледзячы на гэта, арганізацыя працягвала дзейнасць і нават адкрыла за гэты час шэраг новых праграм для моладзі.

Сёння “Дзедзіч” мае моладзевае інфармацыйнае агенцтва, якое займаецца выданнем газет (“Юбілейка”, “Купалінка”, “Брэст-праўда” і “Дзедзіч”), культурна-асветніцкіх улётак і буклетаў, папулярызуе ў інтэрнэце беларускую культуру, мову, а таксама дзейнасць грамадскіх арганізацый. Сябры арганізацыі рэгулярна ўдзельнічаюць у міжнародных моладзевых абменах са шматлікімі краінамі Еўропы. “Дзедзіч” з’яўляецца сябрам міжнароднай моладзевай асацыяцыі грамадскіх арганізацый “Youth4Media”. Экалагічны сектар “Дзедзіча” паспяхова ладзіць штогадовыя моладзевыя эка-летнікі і вандроўкі, праводзіць акцыі па ачыстцы Мухаўца і папулярызацыі здаровага ладу жыцця. А ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна “Дзедзіч” будуе Еўрапейскі дом сустрэч, у якім будуць праходзіць адукацыйныя, культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы для моладзі Беларусі і іншых краін Еўропы.

Па словах Дзмітрыя Шыманскага, дырэктара новастворанага Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, рэгістрацыя арганізацыі дазволіць значна пашырыць пералік яго праграм:

– У 2005г. мы працавалі над Стратэгіяй рэгіянальнага развіцця Берасця, да стварэння якой прыцягнулі цэлы шэраг вядомых навукоўцаў і спецыялістаў розных галін. Вынікам іх працы стала кніга, якая атрымала станоўчыя водгукі беларускіх і замежных экспертаў. На жаль, у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі праца над гэтым праектам перапынілася. Цяпер у нашых планах далейшае ўдасканальванне Стратэгіі развіцця Берасця з улікам усіх атрыманых за гэтыя гады заўваг. Плануем таксама стварыць Атлас інвестыцыйнай прывабнасці Берасцейшчыны, які будзе арыентаваны на замежных інвестараў і будзе распаўсюджвацца праз консульскія ўстановы і прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой. У наступным годзе адкрываем праграму па папулярызацыі агратурызму на Берасцейшчыне – як сярод грамадзян Беларусі, так і сярод жыхароў суседніх краін.

Для фінансавання сваёй дзейнасці арганізацыя плануе выкарыстоўваць спонсарскую дапамогу беларускіх кампаній малога і сярэдняга бізнэса. Па словах Дзмітрыя Шыманскага, атрыманне легальнага статусу дазволіць “Дзедзічу” больш эфектыўна працаваць з беларускімі спонсарамі:

– На сёння цэлы шэраг берасцейскіх фірм выказаў зацікаўленасць у падтрымцы некаторых нашых праграм. Мы плануем наладзіць сталыя партнёрскія адносіны з тымі камерцыйнымі арганізацыямі, якія ў сваёй дзейнасці карыстаюцца прынцыпамі сацыяльнай адказнасці бізнэса, – адзначыў сп. Шыманскі.

Пасведчанне аб рэгістрацыі Агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч"

dzedzich

View Comments

  • это просто фантастик какой-то!!! жму ваши мужественные руки

  • Сябры,
    шчыра віншуем з гэтай прыемнай падзеяй!!!

  • A szto status z gramadskaj arganizacyi zmianiusia na kamercyjnuju - niczoga??

  • То: Анюта
    Пачытайце, калі ласка, Грамадзянскі кодэкс РБ.
    Установа - некамерцыйная арганізацыя.
    Але крупінка ісціны ў вашых словах ёсць. Справа ў тым, што ўстанова ствараецца адным заснавальнікам, а не так, як у выпадку з грамадскай арганізацыяй, групай аднадумцаў. І з гэтай прычыны я заўсёды выступаў супраць падмены рэгістрацыйных формfo. Хоць установу зарэгістраваць на парадак прасцей, чым ГА.
    Я лічыў гэта свайго роду падманам - як жа так, мы ж арганізацыя, нас жа шмат, а вы прапануеце нам зарэгістраваць установу, дзе толькі адзін чалавек уплывае на палітыку і стратэгію дзейнасці.
    А пасля пачуў такі аргумент - а якая, нафіг, розніца, калі ёсць неабходнасць дзейнічаць легальна. І хто там будзе капацца ва ўстаноўчых дакументах, калі галоўнае - сам факт іх наяўнасці.
    А сябры арганізацыі ўсё зразумеюць, галоўнае не мяняць стратэгіі выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў.
    Таму мы так і зрабілі. Ці слушна - пакажа час. Але ж гэта - некамерцыйная ўстанова, Анюта!

  • To Dz. Szymanski: Kali gramadskaja arganizacyja pracuje nielegalna - josc kudy ciagnucca i czago dabiwacca - relegalizacyi. Kali z utworana nawat NIEKAMERCYJNAJA ustanowa - jana budze padparadkouwacca tym statutowym patrabawanniam, jakia byli zaakceptawanyja pry registracyi. A tam, jak ja dumaju, niama miesca wybaram. Moza ja pamyliajusia?
    Praszu nadrukawac STATUT.

  • То: Анюта
    Выбар ёсць заўсёды. Але я паўтаруся, што цалкам згодны з Вамі: установа - гэта не грамадская арганізацыя.
    А тое, як ставіцца да гэтага факта, залежыць ад мэты арганізацыі.
    Некаторыя НДА любяць (і бачаць у гэтым асноўны сэнс дзейнасці) усё жыццё "ciagnucca i dabiwacca relegalizacyi", нават не ведаючы, навошта ім той легальны статус і што з ім рабіць :) "І вновь продолжается бой!!!" :)
    Іншыя ў сваёй дзейнасці сутыкаюцца з тым, што бачаць больш магчымасцяў для развіцця арганізацыі ў легальнай дзейнасці.
    І я лічу, што трэба з павагай ставіцца да рашэння арганізацыі выбіраць свой шлях. Адзін з гэтых двух, ці нейкі іншы. Наша з Вамі дыскусія мела б больш сэнсу, калі б Вы былі сябрам Дзедзіча і яшчэ не было прынята рашэнне рэгістраваць установу. Тады б Вы ўдзельнічалі ў працэсе прыняцця таго ці іншага рашэння. А так мне застаецца толькі падзякаваць Вам за Ваша меркаванне.

Recent Posts

Музыка ў сэрцы: гісторыя вулічнай спявачкі Наталлі

Для Наталлі кожны акорд, кожная нота – гэта магчымасць падарыць людзям радасць і натхненне, што…

13 гадзін ago

Маміна ежа. Нутрыцыёлаг распавядае, што есці, каб пазбегнуць хвароб

Мы ёсць тое, што мы ямо. Так, вельмі знаёмы выраз, але не меней ёмкі. Наша…

16 гадзін ago

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

1 дзень ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

1 дзень ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago